МІЖНАРОДНЫ КАНГРЭС БЕЛАРУСІСТАЎ

 

27–29 верасня 2019 года ў Вільнюсе праходзіў Восьмы Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі, які сабраў больш за 500 удзельнікаў з розных краін блізкага і далёкага замежжа.

Выкладчыкі філалагічнага факультэта бралі ўдзел у дзвюх секцыях – “Гендэрныя даследаванні” і “Літаратуразнаўства і лінгвістыка”.

Дэкан філалагічнага факультэта А.М. Палуян выступіла на падсекцыі “Беларусістычная глотадыдактыка: сучасная ўзроўнева-кампетэнтнасная парадыгма” з дакладам “Лінгвакультурны кампанент у выкладанні беларускай мовы як замежнай”.

Адбыліся цікавая і змястоўная сустрэча з выкладчыкам факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта кандыдатам гуманітарных навук Вольгай Трацяк, якая выкладае беларускую мову студэнтам спецыяльнасці “Беларуская мова. Польская мова. Англійская мова”.  Былі абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва паміж нашымі ўніверсітэтамі ў галіне беларусістыкі.

                                                 А. Палуян, дэкан філалагічнага факультэта

2011 МІЖНАРОДНЫ КАНГРЭС БЕЛАРУСІСТАЎ. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates