Гомельская абласная навукова-практычная канферэнцыя вучняў “Пошук”
26.10.2019 на базе УА “ГАІРА” праходзіла Гомельская абласная навукова-практычная канферэнцыя вучняў “Пошук”. Выкладчыкі філалагічнага факультэта былі задзейнічаны ў рабоце журы чатырох секцый:
“Лінгвістыка” (беларуская мова) (праф. В.А. Ляшчынская, дац. А.М. Воінава, дац. С.А. Вяргеенка, дац. Н.П. Цімашэнка, дац. З.У. Шведава),
“Літаратуразнаўства” (беларуская літаратура) (дац. А.А. Кастрыца, дац. І.А. Бажок, дац. Л.М. Мінакова),
«Лингвистика» (русский язык) (дац. І.Г. Гоманава, дац. Т.А. Осіпава, ст. выкл. І.Г. Еўтухова),
«Литературоведение» (русская литература) (дац. Н.П. Капшай, дац. Н.У. Суслава, ст. выкл. Я.Л. Грачанікава).
Папярэдне работы вучняў былі прачытаны і прааналізаваны нашымі выкладчыкамі, для удзелу ў канферэнцыі адабраны лепшыя работы.
На канферэнцыі вучні павінны былі прадставіць сваю работу, даказаўшы яе актуальнасць, паказаўшы асноўныя вынікі работы, пры гэтым улічвалася якасць мультымедыйнай прэзентацыі, валоданне мовай і кругагляд аўтара работы. Вучні прадэманстравалі зацікаўленасць у навуковай працы і жаданне прадаўжаць тэму даследавання.
Віншуем усіх удзельнікаў канферэнцыі і іх настаўнікаў!