Наведванне выставы “Третий глаз”


30.09.2014 разам з выкладчыкам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Панковай Наталляй Міхайлаўнай студэнты філалагічнага факультэта груп РФ-11 і РФ-12 наведалі выставу “Третий глаз”. Асабліва ўразілі чорна-белыя жаночыя партрэты і нечаканыя віды Гомеля на фотаздымках.



Сустрэча з прадстаўніком улады


12 лістапада 2014 года дацэнт кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце Палуян А.М. разам з супрацоўнікамі аддзела выхаваўчай работы ўніверсітэта арганізавала сустрэчу студэнтаў 5 курса філалагічнага факультэта з начальнікам аддзела прафілактыкі Упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Гомельскага аблвыканкама падпалкоўнікам міліцыі Канстанцінам Іванавічам Кісялёвым.

Будучыя выпускнікі атрымалі падрабязную інфармацыю пра работу ў органах унутраных спраў: вакансіі, абавязкі, сацыяльныя льготы, патрабаванні да кандыдатаў і да т.п.

Подробнее: Сустрэча з прадстаўніком улады

Перажываем за нашых!


З 11 па 14 лістапада на базе СДЮШАР № 3 праходзіў Адкрыты кубак горада Гомеля па водным пола. За перамогу змагаліся каманды розных гарадоў Беларусі, а таксама каманды Адэсы (Украіна) і Масквы (Расія). 13 лістапада 2014 года дацэнт кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі С.А. Вяргеенка арганізавала наведванне студэнтамі групы ФК-13 факультэта фізічнай культуры захапляльнага спартыўнага спаборніцтва ў межах названага турніра. На водную пляцоўку выйшлі каманды Гомеля і Брэста. З лікам 17:10 перамаглі нашы ватэрпалісты і занялі першае месца ў турніры! Прапануем вашай увазе невялікі фотарэпартаж!

Подробнее: Перажываем за нашых!

Нашы традыцыі


На кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі стала добрай традыцыяй кожны семестр наведваць са студэнтамі тэатры нашага горада. Дзякуючы к.ф.н., дацэнту кафедры Д.Д. Паўлаўцу, 12 лістапада студэнты біялагічнага (гр. ЛХ-11, ЛХ-21), эканамічнага (гр. БУ-22, МЭ-21), геолага-геаграфічнага (гр. ГР-21, ГЭ-21), факультэтаў і факультэта замежных моў (гр. А-11, А-12, А-13, Н-15) разам з выкладчыкамі кафедры д.ф.н., прафесарам В.С. Новак, к.ф.н., дацэнтамі С.А. Вяргеенка і А.А. Кастрыцай, назіралі за развіццём падзей у спектаклі “Ревность” Маладзёжнага тэатра. Усе гледачы засталіся вельмі задаволенымі і выказалі жаданне наведаць гэты тэатр яшчэ не адзін раз.

 

Подробнее: Нашы традыцыі

Посещение Гомельского дворцово-паркового ансамбля




С октября 2014 года государственное историко-культурное учреждение «Гомельский дворцово-парковый ансамбль» приглашает посетить музейные объекты по «Единому билету Плюс». Это уникальная возможность за небольшую плату ознакомиться с экспозициями Центральной части, Башни и грота Дворца, Музея истории Гомеля, филиала Ветковского музея народного творчества, зимнего сада, «Животный мир Гомельщины». Воспользовались такой возможностью и студенты группы ФК-21 экономического факультета, которые вместе с доцентом кафедры белорусской культуры и фольклористики С.А. Вергеенко с 28 октября по 4 ноября посетили предложенные выставки. На память студенты получили и еще один подарок от Музея – путеводитель по историческому центру города Гомеля.

Подробнее: Посещение Гомельского дворцово-паркового ансамбля

Подкатегории

2011 Результаты работы СНИЛ. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates