Нашы традыцыі


На кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі стала добрай традыцыяй кожны семестр наведваць са студэнтамі тэатры нашага горада. Дзякуючы к.ф.н., дацэнту кафедры Д.Д. Паўлаўцу, 12 лістапада студэнты біялагічнага (гр. ЛХ-11, ЛХ-21), эканамічнага (гр. БУ-22, МЭ-21), геолага-геаграфічнага (гр. ГР-21, ГЭ-21), факультэтаў і факультэта замежных моў (гр. А-11, А-12, А-13, Н-15) разам з выкладчыкамі кафедры д.ф.н., прафесарам В.С. Новак, к.ф.н., дацэнтамі С.А. Вяргеенка і А.А. Кастрыцай, назіралі за развіццём падзей у спектаклі “Ревность” Маладзёжнага тэатра. Усе гледачы засталіся вельмі задаволенымі і выказалі жаданне наведаць гэты тэатр яшчэ не адзін раз.

 










 



2011 Нашы традыцыі. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates