“Універсітэцкія суботы” 23 лістапада 2019
23 лістапада 2019 года на філалагічным факультэце ў рамках праекта “Універсітэцкія суботы” адбылася сустрэча вучняў школ № 40 і №72 г. Гомеля з выкладчыкамі і студэнтамі факультэта.
З рэкламай факультэта выступілі дэкан факультэта А.М. Палуян, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце Н.П. Цімашэнка, намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У. Шведава. Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, яе знакамітымі выпускнікамі, паказалі, як шанаваць і захоўваць інфармацыю, назапашаную стагоддзямі і падзей недалёкага мінулага.
Былі праведзены цікавыя і змястоўныя экскурсіі ў музеі “Alma-mater” (прафесар кафедры беларускай літаратуры, д.ф.н. А.М. Мельнікава) і літаратурна-асветніцкім цэнтры памяці аб Вялікай Айчыннай вайне “Патрыётыка” (дацэнт кафедры рускай і сусветнай літаратуры, к.ф.н. дац. Н.П. Капшай); паказалі кабінеты кітайскай мовы, польскай мовы і інш.
Н.П. Капшай запрасіла вучняў да сябе на заняткі і паказала, як праходзіць вучэбны працэс.
Студэнты нашага факультэта Дрывайла Аляксандра (БФ-21) і Пархоменка Яўген (БФ-31) пазнаёмілі вучняў са структурай факультэта і паказалі, як цікава праходзіць студэнцкае жыццё, выкарыстаўшы прэзентацыю і відэаролікі; таксама прапанавалі вучням адказаць на некаторыя пытанні віктарыны па рускай і беларускай мовах. У выніку ўсе атрымалі невялікія прызы і буклеты факультэта.
Дарагія выпускнікі, філалагічны факультэт чакае вас!