Прафарыентацыйная работа
У межах прафарыентацыйнай работы прафесар кафедры беларускай літаратуры А. М. Мельнікава разам са студэнтамі Яўгенам Пархоменка і Аляксандрай Дрывайла правяла лекцыю ў сярэдняй школе № 37 г. Гомеля. А. М. Мельнікава расказала пра гомельскую школу ў беларускай літаратуры, пра літаратурны музей “Alma mater”, пра творчасць славутых выпускнікоў галоўнай навучальнай установы Гомеля. Школьнікі старэйшых класаў з вялікай цікавасцю азнаёміліся з прэзентацыяй і відэаролікамі пра філалагічны факультэт, якую падрыхтавалі студэнты. Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы.