BUW DLA SÓW, або Візіт у Варшаўскі ўніверсітэт

З 2 па 7 сакавіка па Праграме мабільнасці для мэтанакіраваных міжасабовых кантактаў MOST, фінансуемай Еўрапейскім Саюзам, дэкан філалагічнага факультэта Алена Палуян наведала факультэт прыкладной лінгвістыкі Варшаўскаўга ўніверсітэта (Рэспубліка Польшча).

У межах праграмы адбыліся сустрэчы з загадчыкам кафедры беларусістыкі доктарам філалагічных навук  Радаславам Калетам і прафесарам  Міколам Хаўстовічам, у ходзе якіх былі абмеркаваны пытанні нарматыўна-прававых магчымасцей супрацоўніцтва, тэмы і кірункі сумесных навуковых даследаванняў, падрыхтаваны тэкст дамовы аб навуковым супрацоўніцтве паміж Варшаўскім універсітэтам і Гомельскім дзяржаўным ўніверсітэтам імя Франыцска Скарыны.

У час сустрэчы з намеснікам загадчыка кафедры  па студэнцкай частцы спадарыняй Ганнай Свірскай абмеркаваны перспектывы акадэмічнай мабільнасці студэнтаў і выкладчыкаў.

Доктар Вольга Трацяк пазнаёміла з вучэбнымі планамі І і ІІ ступеняў адукацыі, асаблівасцямі вучэбна-метадычнай работы кафедры, раскладам заняткаў, правяла экскурсію па факультэце і ўніверсітэце. У сваю чаргу А.Палуян падчас сустрэчы са студэнтамі расказала пра Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Франыцска Скарыны, спецыяльнасці філалагічнага факультэта, асаблівасці вучэбнага працэсу, магчымасці акадэмічнай мабільнасці.

А.Палуян наведала заняткі «Практычная навука беларускай мовы» для студэнтаў 1 і 2 курсаў выкладчыкаў В. Трацяк і І. Агеевай і пазнаёмілася з методыкай выкладання беларускай мовы як замежнай.

Для студэнтаў, магістрантаў і выкладчыкаў кафедры беларусістыкі А.Палуян прачытала  адкрытую лекцыю “Мова СМІ. Агляд СМІ Гомельскай вобласці ў мовазнаўчым кантэксце”.

Цікавай і змястоўнай была экскурсія ў бібліятэку Варшаўскага ўніверсітэта. Польскія студэнты стварылі фразеалагізм buw dla sów (BUW - Бібліятэка Універсітэта Варшаўскага), паколькі ў час экзаменацыйнай сесіі бібліятэка працуе да паловы на шостую раніцы.

Выказваю шчырую падзяку ўсім супрацоўнікам кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта і асабіста доктару Вользе Трацяк за цёплы прыём і арганізацыю культурнай праграмы, куратару праграмы MOST Наталлі Ількевіч і кіраўніцтву нашага ўніверістэта.  

 

 

 

2011 BUW DLA SÓW, або Візіт у Варшаўскі ўніверсітэт. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates