ФІЛАЛАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ ЗАЎСЁДЫ РАДЫ ГАСЦЯМ!

27 лютага 2021 года ў рамках універсітэцкай акцыі “Універсітэцкія суботы” на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з выпускнікамі школ, зацікаўленымі ў паступленні на філалагічны факультэт. На сустрэчы прысутнічалі вучні 10-11 класаў ДУА “Сярэдняя школа №39 г. Гомеля”. Дзяцей цікавілі пытанні паступлення, пражывання, спецыфікі кірункаў кожнай спецыяльнасці, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэсу навучання ў цэлым, размеркавання і інш. З рэкламай факультэта і адказамі на пастаўленыя пытанні выступілі дэкан факультэта А.М Палуян і намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У. Шведава, загадчыкі кафедраў.

Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта.  Вучняў правялі па кафедрах і кабінетах факультэта, пазнаёмілі са складам выкладчыкаў. Затым будучыя абітурыенты наведалі музей “Alma-mater” і выслухалі цікавую і змястоўную інфармацыю загадчыка кафедры беларускай літаратуры, д.ф.н. прафесара І. Ф. Штэйнера, які правёў экскурсію вучням у музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта і ўніверсітэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.

Цікавую прэзентацыю факультэта і віктарыну падрыхтавала ініцыятыўная група студэнтаў у складзе Дземідовіч Веранікі, студэнткі БФ-31, і Пархоменкі Яўгенія, студэнта БФ-41.

Дарагія выпускнікі, на філалагічным факультэце вы многаму навучыцеся, будзеце жыць цікава, творча. Мы будзем рады бачыць вас сваімі студэнтамі. 

 

 

 

2011 ФІЛАЛАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ ЗАЎСЁДЫ РАДЫ ГАСЦЯМ!. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates