СЛУЖЭННЕ БОГУ І РАДЗІМЕ
Усё жыццё Іаан Кармянскі служыў Богу на сваёй радзіме, а слава пра яго разышлася далёка за межы краіны. Пакланіцца мошчам святога прыязджаюць сотні паломнікаў.
31 мая, дзень здабыцця мошчаў святога, у Карме збіраецца неверагодная колькасць людзей. Сёлета Гомельскай епархіяй быў арганіазваны прэс-тур, у якім прынялі ўдзел і студэнткі 2 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Беларуская філалагія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)” – Таццяна Пімінёнкава і Марыя Саўкова. Падчас паездкі яны наведалі гістарычныя мясціны Гомельшчыны, пазнаёміліся са святынямі роднага краю, даведаліся, як жыў святы праведны Іаан.