«Светлыя далі роднага краю...»

У ліпені 2025 года ў друку з'явілася чарговае выданне, прысвечанае народнай духоўнай культуры Светлагорскага раёна (аўтары-ўкладальнікі доктар філалагічных навук, прафесар В. С. Новак, кандыдат філалагічных навук, дацэнт А. А. Кастрыца, доктар філалагічных навук В. К. Шынкарэнка, магістр філалагічных навук А. Д. Дакукін і інш.

«Светлыя далі роднага краю...» – такую паэтычную назву кніга атрымала невыпадкова. Ва ўступным слове прарэктар па навуковай рабоце УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» Дзмітрый Леанідавіч Каваленка адзначыў, што назва кнігі  абумоўлена любоўю жыхароў да традыцый малой радзімы, павагай да мінулага, уменнем шанаваць набыткі продкаў. Сапраўды незгасальным унутраным святлом народнага мыслення напоўнены старонкі кнігі, прысвечаныя абрадам і звычаям, песням, прыкметам, павер'ям і іншым фальклорным жанрам. Гэта своеасаблівая энцыклапедыя народнай мудрасці з'яўляецца выдатнай крыніцай фарміравання высокіх грамадзянскіх пачуццяў, выхавання любові і павагі да свайго народа, традыцый роднага краю.

 

2011 «Светлыя далі роднага краю...» . Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates