Педагагічная практыка

         24 лістапада 2014 года на філалагічным факультэце ў студэнтаў  5 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” адбылася канферэнцыя па выніках педагагічнай практыкі, на якой прысутнічалі студэнты 4 курса. Словы віншавання выказала намеснік дэкана па вучэбнай рабоце А.М. Палуян.

 

Практыка праходзіла ў васьмі школах горада, дзве з якіх з’яўляюцца гімназіямі. Прадстаўнікі ад кожнай групы студэнтаў выказалі задавальненне базай практыкі, падзяліліся сваімі цяжкасцямі і радасцямі ў ходзе падрыхтоўкі і правядзення ўрокаў, пазакласных мерапрыемстваў і напісання псіхолага-педагагічнай характарыстыкі на клас, шкадавалі, што практыка доўжыцца толькі адну чвэрць. У ходзе практыкі амаль усе студэнты  ўпэўніліся ў правільным выбары сваёй будучай прафесіі і выказалі сваю любоў да дзяцей і жаданне працаваць у школе. Факультэцкі кіраўнік З.У. Шведава падвяла вынікі практыкі, падзякавала ўсім за добрую працу і агучыла ацэнкі, сярод якіх пераважаюць адзнакі ў 10 і 9 балаў. Па выніках практыкі быў аб’яўлены конкурс на лепшую прэзентацыю, якую, на жаль, не ўсе групы падрыхтавалі. Прадставілі сваё бачанне практыкі тры групы студэнтаў і адна студэнтка (Шарамет Г.), якая праходзіла практыку па месцы жыхарства. Усе прэзентацыі былі цікавымі, і кожная нечым уразіла. Бездакорнай па змесце і афармленні была прэзентацыя групы, якая праходзіла практыку ў СШ №22 г. Гомеля. Прэзентацыя групы, якая праходзіла практыку ў Гімназіі №36 г. Гомеля імя І. Мележа, уразіла ўласным вершам аб ходзе практыкі, прэзентацыя групы, якая праходзіла практыку ў СШ №27 г. Гомеля – жартаўлівым характарам, а прэзентацыя Ганны Шарамет – улюблёнасцю ў сваю школу.   

2011 Педагагічная практыка. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates