Творчыя сувязі кафедры з Адэскім нацыянальным універсітэтам імя І.І. Мечнікава

Творчыя сувязі кафедры з Адэскім нацыянальным універсітэтам

імя І.І. Мечнікава

Адэскі ўніверсітэт імя І.І. Мечнікава, які быў адкрыты ў1865 г., – адзін з самых буйных і значных вну Украіны з высокім міжнародным аўтарытэтам. Навучальны працэс у ім забяспечваеюць 4 інстытуты і 10 факультэтаў. У ім працуюць 102 кафедры, 1671 выкладчык (у тым ліку 125 дактароў навук, 576 кандыдатаў, 57 акадэмікаў і членкораў), навучаюцца 14500 студэнтаў.

Гістарычны факультэт гэтага ўніверсітэта рэгулярна праводзіць Этнаграфічныя чытанні ў фармаце Міжнароднаых канферэнцый, у якіх актыўны ўдзел прымаюць навукоўцы не толькі Украіны, але і Расіі, Беларусі, а таксама дальняга замежжа – Польшчы, Чэхіі, Сербіі, Канады, ЗША. Матэрыялы канферэнцый выдаюцца як зборнікі артыкулаў.

 

Праблемнае поле гэтых канферэнцый звязана з даследаваннем разнастайных форм традыцыйнай духоўнай і матэрыяльнай культуры славянскіх народаў, іх узаемасувязей і ўзаемаўплываў. Паколькі гэта праблематыка блізкая да нашых навуковых інтарэсаў (мы рэгулярна праводзім Міжнародную навуковую канферэнцыю “Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся”, распрацоўваем заданне ДПНД “Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў ва ўсходнеславянскім кантэксце”), нашы выкладчыкі таксама прымаюць удзел у Адэскіх этнаграфічных чытаннях. Так, у гэтым годзе тэмай канферэнцыі была “Этнакультурнае памежжа: лакальна-тэрытарыяльныя асаблівасці”. У зборніку артыкулаў, надрукаваным  па матэрыялах канферэнцыі прадстаўлены работы К.Л. Хазанавай на тэму “Радзіны і хрэсьбіны ў гаворках беларуска-ўкраінскага памежжа: традыцыі, уплывы, асаблівасці” і А.А. Станкевіч “Лексіка каравайнага абраду ў гаворках Гомельшчыны”. У час правядзення канферэнцый мы мелі магчымасць азнаёміцца з літаратурай, прысвечанай сямейнай абраднасці, выдадзенай у АНУ, і набыць неабходныя для рэгіянальнага даследавання працы. Карысным з’явілася таксама наведванне этнаграфічнага музея АНУ і Адэскай нацыянальнай бібліятэкі. Акрамя таго, былі зроблемы захады на прадмет узгаднення пытання арганізацыі сумесных навуковых праектаў па рэгіянальнай тэматыцы.

           Падрыхтавала д.ф.н., прафесар  А.А. Станкевіч

2011 Творчыя сувязі кафедры з Адэскім нацыянальным універсітэтам імя І.І. Мечнікава. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates