Універсітэцкія суботы

 

16 студзеня 2016 года на філалагічным факультэце ў рамках праекта “Універсітэцкія суботы” адбылася сустрэча вучняў школ №13 і №73 г. Гомеля і №1 г. Чачэрска з выкладчыкамі і студэнтамі факультэта. Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, яе знакамітымі выпускнікамі, паказалі, як шанаваць і захоўваць інфармацыю, назапашаную стагоддзямі і падзей недалёкага мінулага. Праведзены цікавыя і змястоўныя экскурсіі ў музеі “Alma-mater” (загадчык кафедры беларускай літаратуры, прафесар І.Ф. Штэйнер) і літаратурна-асветніцкім цэнтры памяці аб Вялікай Айчыннай вайне “Патрыётыка” (загадчык кафедры рускай і сусветнай літаратуры, дацэнт І.М. Афанасьеў). Адбыліся сустрэчы з загадчыкамі іншых кафедраў: загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі прафесар В.С. Новак пазнаёміла вучняў з вывучэннем гісторыі культуры Гомельшчыны і ўкладу ўраджэнцаў Гомельшчыны ў развіццё айчыннай і сусветнай навукі, рэгіянальна-лакальным даследаваннем фальклору Гомельшчыны, Гомельска-Бранска-Чарнігаўскага памежжа, праблемамі ўзаемадзеяння рознаэтнічных фальклорных традыцый, расказала аб удзеле членаў кафедры і студэнтаў у мерапрыемствах, прысвечаных вывучэнню народнай спадчыны;  загадчык кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства прафесар У.І. Коваль расказаў вучням аб перспектывах вучобы на спецыяльнасці “Руская філалогія”, заахвочваў вывучаць кітайскую мову. У заканчэнні сустрэчы студэнты нашага факультэта паказалі, як цікава праходзіць студэнцкае жыццё, і прапанавалі вучням адказаць на некаторыя пытанні гульні “Што? Дзе? Калі? Літаратурная версія”, якая праводзіцца два разы на год пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры русскай і сусветнай літаратуры

         Дарагія выпускнікі, філалагічны факультэт чакае вас!

 

 











2011 Універсітэцкія суботы. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates