Конкурс на лепшую прэзентацыю педагагічнай практыкі
23.11.2016 адбыўся выніковы курсавы сход па педагагічнай практыцы студэнтаў 5 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”, на якім традыцыйна праводзіўся конкурс на лепшую прэзентацыю педагагічнай практыкі. Трэба адзначыць, што студэнты вельмі творча падышлі да заключнай канферэнцыі, падрыхтаваўшы цікавыя камп’ютарныя прэзентацыі і відэафільмы. Прадставілі сваё бачанне практыкі амаль усе групы студэнтаў. Прэзентацыі былі цікавымі, і кожная нечым уразіла. Перамогу ў конкурсе на лепшую прэзентацыю педпрактыкі атрымалі студэнты, якія праходзілі практыку ў СШ №22 г. Гомеля, іх прадстаўленне практыкі было самым крэатыўным. У сваіх выступленнях студэнты зазначылі, што праца настаўніка вельмі складаная і патрабуе грунтоўнай прафесійнай падрыхтоўкі, і выказалі ўпэўненасць, што правільна выбралі будучую прафесію.