Універсітэцкія суботы 2024

30 сакавіка 2024 года ў рамках універсітэцкай акцыі “Універсітэцкія суботы” адбылася сустрэча кіраўніцтва ГДУ імя Ф. Скарыны з пераможцамі абласнога і рэспубліканскага этапаў алімпіяд і патэнцыяльнымі медалістамі-выпускнікамі школ, гімназій і ліцэяў Гомельскай вобласці і ўзнагароджанне пераможцаў універсітэцкай алімпіяды па розных прадметах.

Працягам сустрэчы для выпускнікоў устаноў сярэдняй адукацыі, іх бацькоў і блізкіх было арганізавана знаёмства з філалагічным факультэтам: прадстаўнікамі кафедраў, студэнтамі, кабінетамі, музеямі, планамі і перспектывамі набору на 1 курс усіх спецыяльнасцей факультэта. На сустрэчы прысутнічалі вучні з розных школ і гімназій г. Гомеля (№ 22, 44, 58, 60, 75) і Гомельскай вобласці (Жлобін, Лоеў, Рэчыца, Хойнікі).

Госці факультэта цікавіліся пытаннямі паступлення, пражывання, спецыфікі накірункаў кожнай спецыяльнасці, магчымасці авалодання кітайскай і іншымі мовамі, працэсам навучання ўвогуле, заглядваючы ў будучыню – размеркаваннем і інш.

Ініцыятыўная група студэнтаў філалагічнага факультэта ў складзе Ксеніі Шыхалавай  (гр. РФ-21), Вікторыі Краўчанка і Таццяны Мальчыкавай (гр. РФ-11) па-свойму правялі знаёмства патэнцыяльных абітурыентаў нашага факультэта, адказалі на ўсе іх пытанні, праілюстраваўшы сваё студэнцкае жыццё загадзя падрыхтаванай прэзентацыяй пра вучобу, навуковую студэнцкую дзейнасць, арганізацыю розных конкурсаў, выхаваўчых мерапрыемстваў – адным словам, усе аспекты жыцця студэнтаў-філолагаў. Цікавым стала выступленне студэнта 2 курса Аляксея Казлякоўскага (гр. БЗА-21), які ўзначальвае студэнцкі савет факультэта.

Факультэт прадстаўлялі А.У. Нічыпорчык, загадчык кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства, доктар філалагічных навук, прафесар, і З.У. Шведава, намеснік дэкана філалагічнага факультэта па прафарыентацыі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай мовы, якія пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі пра шанаванне і захаванне памяці аб знакамітых выпускніках, пра традыцыі факультэта, пра арганізацыю і вынікі актыўнай навуковай работы выкладчыкаў факультэта са студэнтамі, пачынаючы з першага курса і прадаўжаючы з магістрантамі і аспірантамі, тым самым паказваючы перспектывы для будучых навукоўцаў. 

Вучні і іх бацькі праявілі вялікую цікавасць, задавалі шмат пытанняў.

Дарагія выпускнікі, на філалагічным факультэце вы многаму навучыцеся, будзеце жыць цікава, творча. Мы будзем рады бачыць вас сваімі студэнтамі!

IMG-3de32477d2b02cf3699bd5f834bd0189-V

 

IMG-7d368dcf7f0fe51cee04acaf6d11e039-V

 

Подробнее: Універсітэцкія суботы 2024

Дзень адчыненых дзвярэй 2024

12

23 сакавіка 2024 года ва ўніверсітэце адбыўся Адзіны дзень адчыненых дзвярэй ў рамках агульнарэспубліканскай акцыі “Я выбіраю прафесію”. Абітурыенты і іх бацькі мелі магчымасць пазнаёміцца з шырокім спектрам спецыяльнасцей універсітэта, даведацца аб асаблівасцях прыёмнай кампаніі 2024 года і сустрэцца з прадстаўнікамі розных арганізацый-заказчыкаў кадраў. Прадстаўнікі ўсіх факультэтаў развярнулі рэкламную пляцоўку ў холе актавай залы ўніверсітэта.

Філалагічны факультэт карыстаўся папулярнасцю ў абітурыентаў, у першую чаргу, у сувязі з адкрыццём новых спецыяльнасцей “Журналістыка” і “Беларуская філалогія”. Выпускнікі школ, зацікаўленыя ў паступленні на філалагічны факультэт, прадстаўлялі розныя вучэбныя ўстановы, як Гомеля, так і розных куткоў Гомельскай вобласці: ДУА “Сярэдняя школа № 12 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 19 г. Гомеля”,  ДУА “Сярэдняя школа № 47 г. Гомеля”,  УА “Гомельскі дзяржаўны абласны ліцэй”, ДУА “Сярэдняя школа № 49 г. Гомеля”,  ДУА “Сярэдняя школа № 66 г. Гомеля”,  ДУА “Сярэдняя школа № 75 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 12 г.Бабруйска”,  ДУА “Сярэдняя школа № 12 г. Светлагорска”, ДУА “Цярэшкавіцкая сярэдняя школа”, ДУА “Галавінская сярэдняя школа”, УА “Лоеўскі педагагічны каледж”, УА “Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л.С. Выгоцкага”.

Абітурыентаў і іх бацькоў цікавілі пытанні паступлення (у першую чаргу на спецыяльнасць “Журналістыка”), спецыфікі накірункаў кожнай спецыяльнасці, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэсу навучання ў цэлым, размеркавання і інш. З рэкламай спецыяльнасцей факультэта і адказамі на пастаўленыя пытанні выступілі дэкан факультэта А.М. Палуян і намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У. Шведава, іх падтрымлівалі студэнты факультэта Казлякоўскі Аляксей і Марчанка Наталля.

Дарагія выпускнікі, на філалагічным факультэце вы многаму навучыцеся, будзеце жыць цікава, творча. Мы будзем рады бачыць вас сваімі студэнтамі!

 1

2

 

 

Факультэцкая алімпіяда па беларускай мове

18 сакавіка 2024 сярод студэнтаў 2 курса спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)» была праведзена факультэцкая алімпіяда па беларускай мове. Па выніках праверкі дыплом 1 ступені атрымала студэнтка БЗА-21 Арол Аленадыплом 2 ступені атрымала студэнтка БЗА-21 Пархоменка Паліна і дыплом 3 ступені атрымала студэнтка БЗА-21 Дзядкова Анастасія. 20 сакавіка дэкан факультэта А.М. Палуян узнагародзіла лепшых удзельнікаў дыпломамі і прызамі. Віншуем пераможцаў! 
 1
 
2
 
 
3
 
 
4
 

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі,

ты самацветаў яскравая нізка.

Уладзімір Дубоўка

На філалагічным факультэце ў Міжнародны дзень роднай мовы выкладчыкі і студэнты прынялі ўдзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове. Ініцыятарам гэтага мерапрыемства сталі Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа, канал “Культура” Беларускага радыё.. З вітальным словам выступіў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Капылоў Ігар Лявонавіч.

Дыктоўка, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, называецца “Памяць і гонар”. Студэнты і выкладчыкі паказалі цудоўныя вынікі, прадэманстравалі выдатнае валоданне роднай мовай.

Віншуем удзельнікаў і жадаем ім поспехаў!

 

IMG-20240221-124941

 

IMG-20240221-125028

 

Подробнее: 21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

Конкурс знаўцаў роднай мовы і літаратуры

Алімпіядны рух – адзін з яркіх складнікаў нацыянальнай сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі. Асноўныя мэты алімпіяды – павышэнне цікавасці да вучэбных прадметаў, развіццё творчых здольнасцей, паглыбленне тэарэтычных ведаў і практычных уменняў, садзейнічанне самарэалізацыі асобы.

Традыцыйна ў студзені праходзіць трэці этап Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. З 8 па 11 студзеня на базе Гомельскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа праводзілася алімпіяда па беларускай мове і беларускай літаратуры. Удзельнікі – 98 навучэнцаў дзявятых, дзясятых і адзінаццатых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Гомеля і Гомельскай вобласці.

 Першы тур – напісанне водгуку на прапанаваны вершаваны ці празаічны твор. Алімпіяднікі павінны былі прадэманставаць чытацкі вопыт, уменне выяўляць асноўную тэматыку і праблематыку, ідэю твора, разуменне аўтарскай пазіцыі; абгрунтаваць уласнае прачытанне твора, вызначыць ролю сюжэта, кампазіцыі, выяўленчых сродкаў выразнасці. На выніковы бал уплывалі моўнае і кампазіцыйнае афармленне водгуку, творчы характар работы.

Другі этап – комплексная работа па беларускай мове і літаратуры. Прапанаваныя ў комплекснай рабоце заданні ахопліваюць розныя раздзелы сучаснага мовазнаўства, а таксама выяўляюць веды па гісторыі і тэорыі беларускай літаратуры. Матэрыял базіруецца на школьнай праграме, пры гэтым правяраецца мысленчая самастойнасць і кругагляд.

Алімпіяда – гэта выпрабаванне не толькі для ўдзельнікаў, але і для членаў журы – выкладчыкаў кафедры беларускай мовы і кафедры беларускай літаратуры УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”. Каб ацаніць работы, неабходны глыбокія веды і ўважлівасць. А яшчэ журы павінна было вызначыць лепшых з лепшых. Пераможцаў трэцяга этапу чакаюць новыя спаборніцтвы – заключны этап Рэспубліканскай алімпіяды, які пройдзе ў сакавіку.

Хочацца верыць, што ўдзельнікі алімпіяды стануць сапраўднымі знаўцамі роднага слова і надалей захаваюць цікавасць і любоў да беларускай мовы і літаратуры, папоўняць шэрагі студэнтаў філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнга ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.

Алена Палуян, дэкан філалагічнага факультэта, член журы

IMG-9cff0a8dc05ac6d093702d5c822e4765-V

IMG-650e4ab4e7ab4656ea2e0e57bfa502e6-V

Подробнее: Конкурс знаўцаў роднай мовы і літаратуры

Подкатегории

2011 Главная. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates