СУПРАЦОЎНІЦТВА З ГАІРА
Філалагічны факультэт нашага ўніверсітэта актыўна супрацоўнічае з іншымі ўстановамі адукацыі нашага горада, праводзіць актыўную прафарыентацыйную работу. Так, 16 лютага 2026 года прафесар кафедры беларускай літаратуры Мельнікава Анжэла Мікалаеўна па запрашэнні ўстановы адукацыі “Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі” выступіла перад выкладчыкамі школ і каледжаў. А. М. Мельнікава расказала пра тэндэнцыі развіцця сучаснай беларускай літаратуры, а таксама пазнаёміла слухачоў са спецыфікай уступнай кампаніі, распавяла пра спецыяльнасці, па якіх ажыццяўляецца падрыхтоўка на філалагічным факультэце. Лекцыя выклікала вялікую зацікаўленасць слухачоў.




ЭКСКУРСІЯ Ў ЛІТАРАТУРНЫМ МУЗЕІ “АLMA MATER”
13 лютага прафесар кафедры беларускай літаратуры А. М. Мельнікава пазнаёміла ўдзельнікаў Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры з экспазіцыяй літаратурнага музея “Аlma mater”. У музеі прадстаўлены матэрыялы, прысвечаныя выпускнікам ГДУ, якія праявілі сябе ў мастацкай творчасці, у журналістыцы. Музей складаецца з некалькіх экспазіцый: “Універсітэт літаратурны”, “Універсітэт песенны”. Асобная экспазіцыя музея распавядае пра журналістаў, што атрымалі дыплом у сценах нашай Alma mater. Школьнікі з цікавасцю паслухалі выступленне лектара.


КРУГЛЫ СТОЛ, ПРЫСВЕЧАНЫ 105-ГОДДЗЮ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ НАРОДНАГА ПІСЬМЕННІКА ІВАНА МЕЛЕЖА
9 лютага ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны выкладчыкамі філалагічнага факультэта сумесна з Цвярскім дзяржаўным універсітэтам (Расія) быў арганізаваны Круглы стол, прысвечаны 105-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Паўлавіча Мележа. Пры Цвярскім універсітэце дзейнічае Цэнтр па вывучэнні беларускай культуры. Выкладчыкі і студэнты ўніверсітэта выступілі з ініцыятывай па правядзенні сумеснага з Гомельскім дзяржаўным універсітэтам мерапрыемства з гэтай нагоды. Жыццёвы і творчы шлях І. Мележа непарыўна звязаны з Гомельшчынай, дзе ён нарадзіўся, дзе адбылося яго сталенне. На гомельскім Палессі адбываецца дзеянне галоўнага твора пісьменніка – трылогіі “Палеская хроніка”.
З уступным словам да прысутных звярнуліся прадстаўнікі Цвярскога дзяржаўнага ўніверсітэта і Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны ў асобе дэкана філалагічнага факультэта Алены Мікалаеўны Палуян. Прафесар кафедры беларускай літаратуры, доктар філалагічных навук Анжэла Мікалаеўна Мельнікава прачытала лекцыю пра жыццёвы і творчы шлях Івана Мележа. Лекцыя выклікала значную зацікаўленасць у расійскіх слухачоў, пра што засведчылі шматлікія пытанні з іх боку. Выкладчыкі абодвух універсітэтаў дамовіліся працягваць супрацоўніцтва.





Профориентация среди учащихся областного лицея
6 февраля на базе Института Конфуция прошла профориентационная встреча учащихся 11 класса из Гомельского областного лицея с преподавателями из Института Конфуция, преподавателями и студентами филологического факультета.
Старший преподаватель кафедры русского, общего и славянского языкознания Аксёнчикова-Бирюкова Ангелина Александровна рассказала будущим абитуриентам о специальностях на филфаке, возможностях, которые открываются при изучении китайского языка.
Студентки первого курса Новак Полина и Позднякова Мария (группа РИ-11) познакомили ребят с загадками китайской иероглифики и культурным значением традиционных китайских палочек.
Встреча с выпускниками Гомельского областного лицея вышла яркая и насыщенная. Ждём увидеть ребят среди студентов филологического факультета и слушателей Института Конфуция.







НАПІСАНАЕ – ЗАСТАЕЦЦА
Падчас зімовай сесіі прафесар кафедры беларускай літаратуры А. М. Мельнікава пазнаёміла студэнтаў 2 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” завочнай формы навучання з экспазіцыяй літаратурнага музея “Аlma mater”.
Асаблівую цікавасць у студэнтаў выклікалі матэрыялы, прысвечаныя выпускнікам 1940-х гадоў. Тады ў педагагічным інстуце імя В. Чкалава вучыліся Леанід Гаўрылаў, Мікола Сурначоў, Кастусь Кірэенка, Паўлюк Прануза, Міхась Даніленка, якія атрымалі дыпломы ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны.
З вялікай цікаўнасцю студэнты знаёміліся з асабістым архівам паэта Паўлюка Пранузы, якія музею перадала сям’я пісьменніка. Гэта рукапісы, фотаздымкі, кнігі, газеты ваенных гадоў, дзе надрукаваны вершы і артыкулы П. Пранузы. Паўлюк Пранізу прайшоў вайну, распісаўся на Рэйхстагу, а пасля працаваў настаўнікам, журналістам. Літаратурны музей Гомельскага ўніверсітэта “Аlma mater” спрыяе захаванню атмасферы творчасці і натхнення, выхаванню ў студэнтаў павагі да папярэднікаў, гонару за сваю навучальную ўстанову.













