ЕДИНЫЙ ДЕНЬ ИНФОРМИРОВАНИЯ

20 января 2022 года

ЕДИНЫЙ ДЕНЬ ИНФОРМИРОВАНИЯ

КОНСТИТУЦИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ КАК ОСНОВА ЕДИНСТВА НАЦИИ И СОХРАНЕНИЯ ИСТОРИЧЕСКОЙ ПАМЯТИ НАРОДА  

http://www.gomel-region.by/uploads/files/01-2022/EDI012022.docx

 

 

 

Запрашаем на філалагічны факультэт ГДУ імя Ф.Скарыны!

13.01.2022 – у рамках ІІІ этапа ХХХVIІІ рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры адбыліся прафарыентацыйныя мерапрыемствы па агітаціі паступлення на філалагічны факультэт ГДУ імя Ф. Скарыны.

Вучням 11-га класа ўручылі лісты-запрашэнні стаць студэнтамі філалагічнага факультэта. З рэкламай факультэта і ўніверсітэта выступілі дэкан факультэта А.М. Палуян і адказны за прафарыентацыйную работу на факультэце Шведава З.У., якія расказалі аб асаблівасцях кожнай спецыяльнасці факультэта, магчымых стажыроўках за мяжой, умовах паступлення і пражывання, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэсу навучання ў цэлым, размеркавання і інш. Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта.

Дарагія ўдзельнікі алімпіяды, на філалагічным факультэце вы многаму навучыцеся, будзеце жыць цікава, творча. Мы будзем рады бачыць вас сваімі студэнтамі.

IMG-d62659d8edf8fa9717dc1eb0562d5340-V

IMG-bcfac26991c75923b8456f80421f52a2-V

IMG-cb35e631328b04ab16ed04e5fdbb73ae-V

ІІІ этап ХХХVIІІ рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры

З 11.01.2022 па 13.01.2022 – на базе Гомельскага дзяржаўнага прафесійнага аграрна-тэхнічнага ліцэя праходзіў ІІІ этап ХХХVIІІ рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. У склад журы ўвайшлі выкладчыкі філалагічнага факультэта ў складзе: старшыня журы – Палуян А.М., члены журы – Воінава А.М., Вяргеенка С.А., Ермакова А.М., Кастрыца А.А., Мельнікава А.М., Паплаўная Л.В., Цімашэнка Н.П., Фіцнер Т.А.

 У першы дзень удзельнікі  алімпіяды, вучні 9 – 11 класаў, пісалі  водгук на мастацкі твор, на другі дзень выконвалі коплексную работу па беларускай мове і літаратуры. У цэлым вучні добра справіліся з выкананнем заданняў, паказалі сваю пісьменнасць, што вельмі парадавала журы.           

На трэці дзень адбылося ўзнагароджванне лепшых канкурсантаў.

 

Подробнее: ІІІ этап ХХХVIІІ рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры

Совет ректоров вузов Гомельщины

 12.01.2022 на базе нашего университета проходил Совет ректоров вузов Гомельщины.

В начале гости ознакомились с выставкой научных достижений, инновационных разработок и необычных экспонатов всех факультетов университета имени Ф. Скорины, а также с экспозициями иных вузов. Гостей познакомили со специальностями филологического факультета ГГУ имени Ф.Скорины, его достижениями, рассказали о международном сотрудничестве, показали свою заинтересованность в целевом направлении абитуриентов. 

Представители филологического факультета участвовали во встрече с начальниками отделов образования, спорта и туризма гор- и райисполкомов, администраций районов Гомеля в выставочном зале ГГУ им. Ф.Скорины. 

Подробнее: Совет ректоров вузов Гомельщины

Выстава да Дня навукі

11 студзеня 2022 года ў выставачнай зале галоўнага корпуса ГДУ імя Ф.Скарыны пачала работу традыцыйная выстава, прысвечаная Дню навукі. Свае дасягненні і поспехі ў навуковай, навукова-метадычнай, вучэбнай і выхаваўчай рабоце прапанавалі ўсе факультэты ўніверсітэта.

Мае чым ганарыцца і філалагічны факультэт. 

IMG-20220110-154139

 

IMG-20220110-154128

 

Подробнее: Выстава да Дня навукі

2011 Мероприятия. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates