Канферэнцыя вучняў “Пошук” 2023

28.10.2023 праходзіў выніковы этап гомельскай абласной навукова-практычнай канферэнцыі вучняў “Пошук”. Праца секцый праходзіла на базе ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Гомеля”. Папярэдне членамі экспертнай камісіі – выкладчыкамі факультэта – былі вызначаны лепшыя навуковыя работы, улічвалася актуальнасць тэмы, пастаноўка мэты і задач работы, іх дасягненне і практычная значнасць. Выкладчыкі філалагічнага факультэта працавалі ў журы 4 секцый:

Лінгвістыка (беларуская мова)” (дац. Воінава А.М. і дац. Шведава З.У.);

Літаратуразнаўства (беларуская літаратура)” (дац. Брадзіхіна А.В., дац. Фіцнер Т.А.);

Лингвистика (русский язык)” (ст. выкл. Асенчык А.Ф., ас. Беладзед В.А.);

Литературоведение (русская литература)” (дац. Цыбакова С.Б., ст. выкл. Грачанікава Я.Л.).

28 кастрычніка журы ацэньвала  прадстаўленне работы і ўменне  вучняў весці дыскусію, якія паказалі, што вучні зацікаўлены навуковай  работай, валодаюць матэрыялам і  здольныя прадаўжаць работу ў вызначаным накірунку. Трэба адзначыць крэатыў у падыходзе да відэапрадстаўлення работы.

З.У. Шведава

 

IMG-0ff591fd665007ed2cdfcb6db65cb2bd-V

 

IMG-379cb2704754007b20484c9149d5bcf4-V

 

 

2011 Канферэнцыя вучняў “Пошук” 2023. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates