Да 30-годдзя прысваення ГДУ імя Францыска Скарыны

 

29 лістапада 2018 года кафедра беларускай мовы правяла Круглы стол, прысвечаны 30-годдзю прысваення Гомельскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Францыска Скарыны.

Распачала ўрачыстае мерапрыемства загадчык кафедры к.ф.н. дацэнт Алена Мікалаеўна Воінава.

1

 

На гэтым мерапрыемстве ўшанавалі памяць доктара філалагічных навук прафесара Уладзіміра Васільевіча Анічэнкі, як прыклаў многа намаганняў, каб наша навучальная ўстанова насіла імя сусветна вядомага першадрукара, асветніка, гуманіста. З прамовай “Памяці вучонага, настаўніка, калегі” выступіла Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч. Яна падрабязна расказала прысутным пра жыццёвы і навуковы шлях Уладзіміра Васільевіча.

 

2

 

 

3

 

 

4

 

 

6

 

Імя У.В. Анічэнкі добра вядома не толькі ў беларускім мовазнаўстве, але і ва ўсім славістычным свеце. Ён аўтар каля 250 навуковых і вучэбна-метадычных прац. Важнае месца ў навуковай дзейнасці Уладзіміра Васільевіча займала вывучэнне творчай спадчыны нашага першадрукара, вызначэнне лексічнага багацця выданняў Францыска Скарыны, яго ўкладу ў станаўленне літаратурнай мовы беларускага народа. “Слоўнік мовы Скарыны”, выдадзены У.В. Анічэнкам, з’явіўся грунтоўнай працай па гістарычнай лексікалогіі і паклаў пачатак серыі аўтарскіх лексікаграфічных прац. Плённае вывучэнне творчай спадчыны нашага славутага асветніка, стварэнне навуковай скарыназнаўчай школы, актыўная папулярызацыя асветніцкай дзейнасці слаўнага сына беларускага народа ў студэнцкім асяроддзі абумовілі ініцыятыву кіраўніцтва аб прысваенні ў 1988 г. нашай навучальнай установе высокага імя Францыска Скарыны. З гэтага часу наш універсітэт стаў цэнтрам збору і вывучэння скарыназнаўчых матэрыялаў. За цыкл прац “Лінгвістычная Скарыніяна” ў 1988г. У.В. Анічэнка быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй БССР у галіне навукі. У 1993 г. з ініцыятывы У.В.Анічэнкі пры ГДУ быў створаны музей-лабараторыя Францыска Скарыны. У апошнія гады свайго жыцця У.В. Анічэнка займаўся падрыхтоўкай да выдання рукапісу “Царкоўнаславянска-беларускага слоўніка”, які, на жаль, не быў апублікаваны. За вялікі ўклад у развіццё Скарыніяны, за падрыхтоўку гэтага слоўніка Уладзімір Васільевіч быў удастоены ганаровай царкоўнай узнагароды – “Крыж Сергія Раданежскага”.

Студэнты групы БФ-21, якія прымалі ўдзел у мерапрыемстве, чыталі вершы беларускіх паэтаў. прысвечаныя Францыску Скарыну.

 

7

 

8

 

9

 

10

 

11

 

12

 

15

 

14

 

 

2011 Да 30-годдзя прысваення ГДУ імя Францыска Скарыны. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates