Работа з навучэнцамі гімназіі

У межах прафарыентацыйнай работы прафесар кафедры беларускай літаратуры А. М. Мельнікава выступіла ў гімназіі № 14 г. Гомеля. А. М. Мельнікава пазнаёміла вучняў старэйшых класаў з гісторыяй Гомельскага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, спецыфікай вучобы на філалагічным факультэце, расказала пра гомельскую школу ў беларускай літаратуры, пра літаратурны музей “Alma mater”, пра творчасць славутых выпускнікоў вядучай навучальнай установы Палесся. Навучэнцам было паведамлена, у якіх прафесіях яны могуць сябе рэалізаваць, абраўшы філалагічны факультэт. Вучні з цікавасцю ўключыліся ў адказы на пытанні літаратурнай віктарыны, прапанаванай А. М. Мельнікавай.

 

 

2011 Работа з навучэнцамі гімназіі. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates