Аб прафарыентацыі

11 мая загадчык кафедры беларускай літаратуры І.Ф.Штэйнер у межах прафарыентацыйнай работы наведаў школу № 72, дзе расказаў вучням 11 класа пра спецыяльнасці, падрыхтоўка на якія ажыццяўляецца ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны. І.Ф.Штэйнер пазнаёміў выпускнікоў з гісторыяй Гомельскага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, расказаў пра высокі статус нашай навучальнай установы.

І.Ф.Штэйнер праінфармаваў вучняў пра спецыфіку вучобы на філалагічным факультэце, расказаў пра гомельскую школу ў беларускай літаратуры, пра літаратурны музей “Alma mater”, пра творчасць славутых выпускнікоў вядучай навучальнай установы Палесся. Навучэнцам было паведамлена, у якіх прафесіях яны могуць сябе рэалізаваць, абраўшы філалагічны факультэт.

Была прадэманстравана цікавая прэзентацыя. Сустрэча выклікала непадробны інтарэс у вучняў, пра што сведчыць вялікая колькасць пытанняў.

1653299387414

 

1653299387422

 

1653299387404

Секцыі студэнцкай навуковай канферэнцыі

27–28 красавіка 2022 года ў межах “Дней студэнцкай навукі” прайшла LІ студэнцкая навуковая канферэнцыя “Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства”. На кафедры беларускай літаратуры працавалі дзве секцыі – “Беларуская класічная літаратура: вопыт сучаснага прачытання” і “Спецыфіка развіцця сучаснай беларускай літаратуры: рэцэпцыя, паэтыка, герменетыўтыка”. Студэнты і магістранты філалагічнага факультэта прачыталі 25 дакладаў і грунтоўна адказалі на пытанні аўдыторыі. Лепшымі навуковымі працамі прызнаны даклады Ніцыеўскай  К., Уніятавай К, Шпалок І., Якаўленка К., Навуменка Х., Пацяговай А., Андрыянец Ю, Фелькінай А., Арэшка Ю., якія будуць апублікаваныя ў зборніках тэзісаў “Дни студенческой науки” і зборніку навуковых артыкулаў “Творчество молодых – 2022”.

20220427-153405

 

20220427-153500

 

20220427-154724

 

20220427-154804

 

1651229148436

 

1651229148473

 

1651229148479

Республиканский субботник 2022

16 апреля 2022 г. на кафедре белорусской  литературы прошел субботник.               

 

Подробнее: Республиканский субботник 2022

Падведзены вынікі ХХVIII Рэспубліканскага конкурса навуковых работ студэнтаў 2021

Падведзены вынікі
ХХVIII Рэспубліканскага конкурса навуковых работ студэнтаў 2021
 

Навуковыя работы атрымалі:

 1 катэгорыю:

 

Навуменка Крысціна Грыгор'еўна, магістрант. Навуковая работа “Фантастычны пачатак у прозе Л.Рублеўскай”. Навуковы кіраўнік  Брадзіхіна Ала Васільеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры, дацэнт


 

 
2 катэгорыю:


Арэшко Юлія Аляксандраўна, выпускнік 2021 г. Навуковая работа “Беларусь і беларусы ў мастацкім свеце Элізы Ажэшкі”. Навуковы кіраўнік Фіцнер Таццяна Адамоўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларусскай літаратуры, дацэнт.


Віншем пераможцаў і іх навуковых кіраўнікоў!
 

Падрабязней з вынікамі можна пазнаёміцца  на сайце sws.bsu.by

Сустрэча з абітурыентамі

2 красавіка 2022 года ў рамках універсітэцкай акцыі “Дзень адчыненых дзвярэй” на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з выпускнікамі школ і каледжаў, зацікаўленымі ў паступленні на філалагічны факультэт. На сустрэчы прысутнічала каля 50 навучэнцаў школ г. Гомеля (№ 12, 19, 39, 66, 72), Гомельскага кадецкага вучыліша, школ Гомельскай вобласці (Жлобін (СШ № 10), Чырвоны бераг), каледжаў (ГДПК імя Л.С.Выгоцкага, Аршанскі каледж ВДУ імя П.М.Машэрава). Дзяцей цікавілі пытанні паступлення, пражывання, спецыфікі накірункаў кожнай спецыяльнасці, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэсу навучання ў цэлым, размеркавання і інш. 

Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта.  Вучняў правялі па кабінетах і кафедрах факультэта, пазнаёмілі са складам выкладчыкаў. Затым навучэнцы наведалі музеі факультэта і выслухалі цікавую і змястоўную інфармацыю.

Загадчык кафедры беларускай літаратуры, прафесар І.Ф.Штэйнер правёў экскурсію навучэнцаў у музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.  

 

1649061971114

 

1649061971125

 

1649061936311

 

1649061936305

Подкатегории

2011 СНИЛ факультета. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates