Флешмоб да 110-годдзя дня нараджэння М. Танка

16.09.2022  дацэнт кафедры беларускай літаратуры Брадзіхіна А.В. разам са студэнтамі гр. БФ-41 правялі флэшмоб “Максім наш пяшчотны Танк”. Чытаем вершы пра каханне Максіма Танка (да 110-годдзя дня нараджэння М.Танка).                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                    

1663325567912

 

1663325567925

 

1663325567937

 

1663325567948

 

1663325567959

 

1663325567969

 

1663325567980

Беларуска-кітайскае супрацоўніцтва

Плённае супрацоўніцтва ўсталявалася паміж выкладчыкамі кафедры беларускай літаратуры і навучальнымі ўстановамі Кітайскай Народнай Рэспублікі. Так, загадчык кафедры, прафесар Іван Фёдаравіч Штэйнер з’яўляецца навуковым кіраўніком двух аспірантаў з КНР – Цзі Хехе і Сюй На.

Прафесар кафедры Анжэла Мікалаеўна Мельнікава друкуецца ў часопісе “Мультыкультурныя даследаванні”, які выдаецца Мультыкультурным даследчым цэнтрам універсітэта Хучжоў. Так, у 2021 годзе А М. Мельнікавай быў надрукаваны артыкул “Художественные поиски Кузьмы Чорного”, сёлета – “Художественная специфика белорусской класcической прозы”.

У 2022 годзе аспірантам кафедры А.Дз. Дакукіным надрукаваны артыкул “Интерпретация понятия поэзии Алесем Рязановым” (Мультикультурные исследования. – 2022. – 1 (10). – С. 189–198).

Апошні па часе выхаду нумар міжнароднага навуковага часопіса “Мультыкультурныя даследаванні” (№2 (11) за 2022 года) з артыкулам А.М.Мельнікавай размешчаны на афіцыйным сайце ўніверсітэта Хучжоў; нумар даступны для запампоўкі па спасылцы.

ev

Аб прафарыентацыі

11 мая загадчык кафедры беларускай літаратуры І.Ф.Штэйнер у межах прафарыентацыйнай работы наведаў школу № 72, дзе расказаў вучням 11 класа пра спецыяльнасці, падрыхтоўка на якія ажыццяўляецца ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны. І.Ф.Штэйнер пазнаёміў выпускнікоў з гісторыяй Гомельскага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, расказаў пра высокі статус нашай навучальнай установы.

І.Ф.Штэйнер праінфармаваў вучняў пра спецыфіку вучобы на філалагічным факультэце, расказаў пра гомельскую школу ў беларускай літаратуры, пра літаратурны музей “Alma mater”, пра творчасць славутых выпускнікоў вядучай навучальнай установы Палесся. Навучэнцам было паведамлена, у якіх прафесіях яны могуць сябе рэалізаваць, абраўшы філалагічны факультэт.

Была прадэманстравана цікавая прэзентацыя. Сустрэча выклікала непадробны інтарэс у вучняў, пра што сведчыць вялікая колькасць пытанняў.

1653299387414

 

1653299387422

 

1653299387404

Секцыі студэнцкай навуковай канферэнцыі

27–28 красавіка 2022 года ў межах “Дней студэнцкай навукі” прайшла LІ студэнцкая навуковая канферэнцыя “Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства”. На кафедры беларускай літаратуры працавалі дзве секцыі – “Беларуская класічная літаратура: вопыт сучаснага прачытання” і “Спецыфіка развіцця сучаснай беларускай літаратуры: рэцэпцыя, паэтыка, герменетыўтыка”. Студэнты і магістранты філалагічнага факультэта прачыталі 25 дакладаў і грунтоўна адказалі на пытанні аўдыторыі. Лепшымі навуковымі працамі прызнаны даклады Ніцыеўскай  К., Уніятавай К, Шпалок І., Якаўленка К., Навуменка Х., Пацяговай А., Андрыянец Ю, Фелькінай А., Арэшка Ю., якія будуць апублікаваныя ў зборніках тэзісаў “Дни студенческой науки” і зборніку навуковых артыкулаў “Творчество молодых – 2022”.

20220427-153405

 

20220427-153500

 

20220427-154724

 

20220427-154804

 

1651229148436

 

1651229148473

 

1651229148479

Республиканский субботник 2022

16 апреля 2022 г. на кафедре белорусской  литературы прошел субботник.               

 

Подробнее: Республиканский субботник 2022

Подкатегории

2011 Студенческая наука. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates