"Пошук" 2023

28.10.2023 праходзіў выніковы этап гомельскай абласной навукова-практычнай канферэнцыі вучняў “Пошук”. Праца секцыі “Лінгвістыка (беларуская мова)” праходзіла на базе ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Гомеля”. Папярэдне членамі экспертнай камісіі – дацэнтамі кафедры беларускай мовы Воінавай А.М. і Шведавай З.У. былі вызначаны 12 лепшых навуковых работ, улічвалася актуальнасць тэмы, пастаноўка мэты і задач работы, іх дасягненне і практычная значнасць, крэатыў у падыходзе да відэапрадстаўлення работы. 28 кастрычніка вучні прадстаўлялі свае даследчыя работы, паказвалі свой навуковы кругагляд і ўменне весці дыскусію, што вызначыла іх зацікаўленасць навуковай работай, валоданне матэрыялам і здольнасць прадаўжаць работу ў вызначаным накірунку.

IMG-0ff591fd665007ed2cdfcb6db65cb2bd-V

 

IMG-379cb2704754007b20484c9149d5bcf4-V

 

 

Пасяджэнне секцыі "Сучасная беларуская мова. Фразеалогія, дыялекталогія і гісторыя мовы”, “Педагогіка” LІІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства".

 20 красавіка 2023 года адбылося пасяджэнне секцыі "Сучасная беларуская мова. Фразеалогія, дыялекталогія і гісторыя мовы”, “Педагогіка” LІІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства".

Кіраўнікамі секцыі выступілі доктар філалагічных навук прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы В.А. Ляшчынская і кандыдат філалагічных навук дацэнт, дацэнт кафедры беларускай мовы З.У. Шведава.

Сакратар секцыі – Луцковіч М.В., студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта.

Па выніках выступленняў лепшыя даклады былі рэкамендаваны да друку ў зборніках студэнцкіх навуковых прац.

IMG-01e7e49eebc8e38eb4d6c174fe5d2ed7-V

IMG-50dc8a07933e9994f10a3024ff9d397e-V

Пасяджэнне секцыі «Стылістыка мовы мастацкага твора» LІІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства"

18 красавіка 2023 адбылося пасяджэнне секцыі «Стылістыка мовы мастацкага твора» LІІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства".

Кіраўніком секцыі была прафесар кафедры беларускай мовы доктар філалагічных навук прафесар Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч, сакратаром пасяджэння студэнтка 2 курса Людміла Масанавец. Студэнты і магістранты выступілі з цікавымі паведамленнямі і падзяліліся вынікамі сваіх навуковых даследаванняў, прысвечаных актальным пытанням беларускай філалогіі.

Па выніках выступленняў лепшыя даклады былі рэкамендаваны да друку ў зборніках студэнцкіх навуковых прац.

SAM-8655

 

SAM-8656

 

SAM-8662

 

SAM-8666

SAM-8667

 

SAM-8669

 

SAM-8671

SAM-8673

 

SAM-8675

 

SAM-8677

Канферэнцыя "Свабодны выбар 2023"

25 сакавіка ў ДУА “Гімназія № 10 г.Гомеля” адбылася канферэнцыя “Свабодны выбар 2023”. Гэта была 19 па ліку канферэнцыя, на якой зноў у актавай зале, пасля трохгадовай завочнай формы работы, сабраліся вучні розных школ, гімназій і кадэцкага вучылішча горада Гомеля. З прывітальным словам да ўсіх прысутных і пажаданнем поспехаў у прадстаўленні і абароне сваіх навуковых праектаў, справядлівай ацэнцы іх журы да ўдзельнікаў канферэнцыі, настаўнікаў-кіраўнікоў навуковых праектаў, членаў журы звярнуліся дырэктар гімназіі № 10 І. В. Бяспалая і доктар філалагічных навук прафесар кафедры беларускай мовы В. А. Ляшчынская.

Сярод выдзеленых секцый па самых розных галінах навукі працавала секцыя “Спадчына (беларуская мова і літаратура)”, на якой было заслухана 12 дакладаў вучняў старэйшых класаў розных устаноў горада Гомеля і адзін даклад вучаніцы гімназіі горада Добруша. Прадстаўленыя даклады і іх прэзентацыі навучэнцамі, якія былі папярэдне адабраны з ліку ў некалькі разоў большай колькасці навукова-даследчых работ вучняў горада, былі прысвечаны самым розным, але цікавым і арыгінальным тэмам па пытаннях беларускай мовы, літаратуры, фальклору і адлюстравалі  няхай і першыя, але ўпэўненыя крокі вучняў у адкрыцці для сябе новага, цікавага, у больш глыбокім вывучэнні паасобных аспектыў беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства. Гэта, напрыклад, выяўленне і аналіз старажытных назваў адзення ў гістарычных творах У. Караткевіча, прозвішчаў вучняў сваёй школы, назваў раслін у шматмоўным слоўніку Зоські Верас, афарызмаў, надпісаў на посудзе, мянушак людзей пэўнай мясцовасці, вобразных сродкаў у мастацкім тэксце, вобраза дубу ў фальклоры і літаратуры і інш. Асаблівай увагі заслугоўвае далучэнне да даследчай работы вучаніц 6 класа (Плеская Яніна і Падкоўка Соф’я з СШ № 42 г. Гомеля), якія ўжо пачалі вывучаць сімволіку беларускага арнаменту.

У журы секцыі працавалі і ацэньвалі работы вучняў тры прадстаўнікі УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”: старшыня журы праф. В.А. Ляшчынская, члены журы загадчык кафедры беларускай мовы кандыдаты філалагічных навук дацэнт А. М. Воінава і дацэнт кафедры беларускай літаратуры Т. А. Фіцнер, якімі была праведзена прафарыентацыйная гутарка.

Правядзенне такой штогадовай канферэнцыі вучняў сярэдніх навучальных устаноў толькі ў межах нашага горада – гэта пачатковая школа падрыхтоўкі будучых даследчыкаў, творчых і ініцыятыўных студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, неабыякавых да ўсяго людзей, дапытлівых і няўрымслівых, крэатыўных і выніковых у працы і жыцці грамадзян нашай краіны.  

 

В. А. Ляшчынская

DSC-0149

 

DSC-0161

 

DSC-0162

 

DSC-0165

 

DSC-0270

 

DSC-0272

 

DSC-0273

 

 

ІІІ этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”

17.03.2023 на базе філалагічнага факультэта праходзіў ІІІ этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” у намінацыі “Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура”. Лепшыя настаўнікі беларускай мовы і літаратуры нашай вобласці – Есіс Яўген Валер’евіч, Зямлянік Таццяна Мікалаеўна, Галіцкая Мая Аляксандраўна – паказалі свае майстар-класы на студэнтах 2-3 курсаў нашага факультэта, якім такі актыўны вопыт быў вельмі карысным.

Есіс Яўген Валер’евіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №16 г.Мазыра”, прапанаваў майстар-клас “Кампетэнтнасна-арыентаваныя заданні на ўроках літаратуры: значэнне, структура, перспектывы выкарыстання”, мэтай якога было паказаць, як фармуляваць кампетэнтнасна-арыентаванае заданне, якімі паказчыкамі яно характарызуецца і чаму вучыць такое заданне.

Зямлянік Таццяна Мікалаеўна, настаўніца ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Турава”, прапанавала майстар-клас “Казка – у жыцці падказка”, мэтай якога было пазнаёміць з паняццем медыяграматнасці: умець знаходзіць патрэбную інфармацыю ў сеціве, аналізаваць і ацэньваць паведамленні ў розных відах, жанрах і формах медыя і ствараць уласныя медыятэксты.

Галіцкая Мая Аляксандраўна, настаўніца ДУА “Чабатовіцкая сярэдняя школа Буда-Кашалёўскага раёна”, прапанавала майстар-клас “Стужка часу як адзін са спосабаў развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў на ўроках беларускай літаратуры”, мэтай якога было пазнаёміць з прапанаваным прыёмам візуалізацыі, паказаць розныя яго віды і спосабы выкарыстання.

Нашы будучыя настаўнікі былі вельмі задаволены ўдзелам, высока ацанілі прафесіяналізм настаўнікаў, наглядна пазнаёміліся з прымяненнем розных прыёмаў і формаў працы на ўроку. Дзякуем арганізатам за выбар філалагічнага факультэта ў якасці пляцоўкі для правядзення такога конкурсу.

З.У. Шведава

IMG-b5ec90586cbd107acea9c04ce28a1211-V

 

IMG-23a0949db4855516636a580fa4235569-V

 

IMG-43df785106b4118702ef4c5511fe19df-V

 

IMG-0f62c8d4fdc1c830748632e3ae368fa1-V

 

IMG-a4508bee770b0ac9ec5459898a64a5b5-V

 

IMG-4adcbb0764737e7f681f369c92da344e-V

 

IMG-0e104b86a7cfef1f6a4a2f50770f9bc1-V

 

IMG-451b975b69acfb6837769925c85e1179-V

 

IMG-3ce5baf5c26b46a213597415dd598d0c-V

 

IMG-f1d70afcd0765c20cdc029adbc6b99bc-V

 

IMG-83193533cc1341c0ce2cd15d137e8266-V

Подкатегории

2011 Студенческая наука. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates