Скарынаўскія чытанні

Віншуем лаўрэата конкурса навуковых работ “Скарынаўскія чытанні” Мельнікаву Анжэлу Мікалаеўну, кандыдата філалагічных навук, дацэнта кафедры беларускай літаратуры!!









ВІНШУЕМ!!!

 

Шчыра віншуем дацэнта кафедры

беларускай літаратуры

Мельнікаву Анжэлу Мікалаеўну

з паспяховай абаронай дысертацыі

“Канцэптуалізацыя нацыянальнага ў беларускай прозе

першай трэці ХХ стагоддзя”

на суісканне навуковай ступені

доктара філалагічных навук

Юбілей Канстанцыі Буйло

14 студзеня – 125 год са дня нараджэння беларускай паэткі, аўтара знакамітага верша-песні “Люблю мой край” Канстанцыі Буйло.

Дацэнт кафедры беларускай літаратуры Фіцнер Таццяна Адамаўна разам са студэнтамі 1 курса завочнага факультэта (БФСз-11) правяла мерапрыемства, прысвечанае гэтай даце.

Студэнтам была прапанавана прэзентацыя аб жыцці і творчасці К. Буйло, відэаматэрыялы аб цікавых фактах з жыцця паэткі, запіс песні “Люблю мой край” і праслухоўванне некаторых вершаў з дэбютнага зборніка паэткі “Курганная кветка”.

Новыя манаграфіі Івана Штэйнера

 

Іван Штэйнер

Смехъ зъ болѣстию смешанъ будеть

Што такое смех, якім з усіх жывых на Зямлі Бог надзяліў толькі чалавека? Мáе смех сацыяльныя і нацыянальныя адрозненні, ці ён універсальны? Чаму смех заўсёды са слязьмі звязаны? Навошта “пры смеху” баліць сэрца, а канцом радасці бывае смутак” (Саламон)? На гэтыя пытанні спрабуе даць адказ аўтар, аналізуючы маладаследаваныя гумарыстычна-сатырычныя творы Янкі Купалы, А. Мрыя, Л. Савёнка, Ніла Гілевіча, Р. Семашкевіча, В. Дубінкі, А. Наварыча на фоне класічных узораў Рабле, Мора, Бранта, Грымэльсгаўзэна, Свіфта, Вальтэра, Гашака і, найперш, Эразма Ратэрдамскага з яго славутай “Пахвалой Дурасці”, якая сталася квінтэсэнцыяй еўрапейскага смеху апошніх пяці стагоддзяў. Манаграфія правакуе на роздум пра унікальнасць беларускага смеху, бо менавіта трагічны разлом смех/слёзы і вызначае сутнасць нацыянальнага менталітэту. Адрасуецца кніжніку-інтэлектуалу і шараговым чытачам, што атрымліваюць задавальненне ад горкай усмешкі, а не рогату.

Ілюстрацыя на вокладцы: карціна Франса Вербеека “Гандаль дурнямі, або высмейванне людскога глупства”.





 

 

Іван Штэйнер

Валадар над усім:

канцэпт голаду ў беларускай

і сусветнай літаратуры

 

Кніга прысвечана канцэпту голаду ў нацыянальнай і сусветнай мастацкай традыцыі. На аснове велізарнай колькасці яскравых прыкладаў з мастацкай літаратуры паказаны ўплыў дэфіцыту ежы на фармаванне светапогляду творцы, ягонае ўспрыманне і ўвасабленне рэчаіснасці, падкрэсліваецца цесная знітаванасць  фізічнага стану пісьменніка з духоўнымі памкненнямі, паказана роля голаду ў жыцці грамадства розных часоў і народаў – ад антычнасці да сучаснасці. Карэлюецца славуты тэзіс Ф. Шылера аб тым, што  “каханне і голад кіруюць светам”, які патрэбна цяпер падаваць у  рэдакцыі Васіля Быкава: “Голад – гаспадар над усім”.

Разлічана на кніжніка-інтэлектуала і на масавага чытача, выдатна наталяючага кніжны голад. 




ВІНШУЕМ

В І Н Ш У Е М

ВЫПУСКНІКОЎ ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА –

ПЕРАМОЖЦАЎ РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСУ

СТУДЭНЦКІХ НАВУКОВЫХ РАБОТ 2017 ГОДА

 

І КАТЭГОРЫЯ І ЛАЎРЭАТ МА:

  • БАНДУРЫНА К. М.

Антрапалагічны вектар сучаснай беларускай прозы

Навуковы кіраўнік – Мельнікава А. М., к.ф.н., дацэнт каф. беларускай літаратуры

 

І КАТЭГОРЫЯ:

  • АНЦІМОНІК А. В.

Спецыфіка вырашэння экзістэнцыйных праблем у беларускай лірыцы мяжы тысячагоддзяў

Навуковы кіраўнік – Брадзіхіна А. В., к.ф.н., дацэнт каф. беларускай літаратуры

Подкатегории

2011 Результаты работы СНИЛ. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates