Знаёмства з культурай беларусаў



19 снежня  прафесар кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі ў межах заняткаў па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка” правяла гутарку-прэзентацыю для студэнтаў групы БІ-22,  прысвечаную традыцыйным абрадам  і вераванням беларусаў.

Студэнты мелі магчымасць пазнаёміцца з этапамі традыцыйнага беларускага вяселля, абрадавымі рытуаламі і песнямі. Акрамя таго, студэнтам былі прадстаўлены кнігі па народнай духоўнай культуры  розных рэгіёнаў Беларусі, выдадзеных намаганнямі выкладчыкаў кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі. 




2011 Знаёмства з культурай беларусаў. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates