Знаёмства з культурай беларусаў
19 снежня прафесар кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі ў межах заняткаў па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка” правяла гутарку-прэзентацыю для студэнтаў групы БІ-22, прысвечаную традыцыйным абрадам і вераванням беларусаў.
Студэнты мелі магчымасць пазнаёміцца з этапамі традыцыйнага беларускага вяселля, абрадавымі рытуаламі і песнямі. Акрамя таго, студэнтам былі прадстаўлены кнігі па народнай духоўнай культуры розных рэгіёнаў Беларусі, выдадзеных намаганнямі выкладчыкаў кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі.