Знаёмства са шлюбнымі традыцыямі продкаў
- Подробности
- Просмотров: 894

08.12.2015 адбылося мерапрыемства, прысвечанае знаёмству са шлюбнымі традыцыямі продкаў. Наш выкладчык, Новак Валянціна Станіславаўна, шчыра імкнулася далучыць нас да багацця родных звычаяў, выклікаць жаданне берагчы свае традыцыі, паважаць і любіць іх. Веданне традыцый і звычаяў беларускага народа, захаванне і ўзбагачэнне скарбаў роднага краю – мэта гэтага мерапрыемства. Нам усім вельмі спадабалася слухаць, бо вельмі шмат цікавага мы даведаліся. Некаторыя звычаі нас здзіўлялі, а іншыя ўражвалі ці прымушалі ўсміхацца. Мы жадаем, каб такія мерапрыемствы праводзіліся як мага часцей.
Студэнты групы ЛГ-11











