Знаёмства са шлюбнымі традыцыямі продкаў

08.12.2015 адбылося мерапрыемства, прысвечанае знаёмству са шлюбнымі традыцыямі продкаў. Наш выкладчык, Новак Валянціна Станіславаўна, шчыра імкнулася далучыць нас да багацця родных звычаяў, выклікаць жаданне берагчы свае традыцыі, паважаць і любіць іх. Веданне традыцый і звычаяў беларускага народа, захаванне і ўзбагачэнне скарбаў роднага краю – мэта гэтага мерапрыемства. Нам усім вельмі спадабалася слухаць, бо вельмі шмат цікавага мы даведаліся. Некаторыя звычаі нас здзіўлялі, а іншыя ўражвалі ці прымушалі ўсміхацца. Мы жадаем, каб такія мерапрыемствы праводзіліся як мага часцей.


Студэнты групы ЛГ-11

 





2011 Знаёмства са шлюбнымі традыцыямі продкаў. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates