Зіма ў рускай паэзіі

Вось і надышла незаўважна зіма. А з ёй падпаўзлі халады, завеі, маразы. Колькі цудоўных вершаў пра зіму мае багатая скарбонка класічнай рускай літаратуры! 12 снежня 2017 года студэнты групы АЯ-15 на чале з выкладчыкам рускай мовы як замежнай Хазанавай К. Л. ладзілі круглы стол “Зіма ў рускай паэзіі”. Туркменскія студэнты чыталі на памяць вершы рускіх паэтаў, прысвечаныя зіме. І хай не ўсе са студэнтаў яшчэ дасканала валодаюць рускай мовай, але маладзёжны імпэт і жаданне наблізіцца да літаратурных скарбаў надалі выступленням эмацыянальнасці і ўзрушанасці.

20171215_184026.jpg

 

 

Подробнее: Зіма ў рускай паэзіі

Конкурс "Студэнт года"

08.12.2017 г. студэнтка гр. БФ-11 Язерская Марыя як прадстаўнік першага курса наведала Нацыянальную бібліятэку, дзе праходзіў конкурс “Студэнт года”. Студэнтка засталася ў захапленні ад арганізацыі гэтага мерапрыемства.                                                                                      

Экскурсія ў музей рэдкай кнігі

08.12.2017 г. студэнты гр.БФ-11 разам з куратарам наведалі Музей рэдкай кнігі пры абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна. Для студэнтаў была праведзена цікавая экскурсія, дзякуючы якой яны даведаліся пра калекцыю старажытных рэдкіх кніг, пазнаёміся з дзеючай экспазіцыяй выданняў савецкага перыяду.

20171208_085330.jpg

 

Подробнее: Экскурсія ў музей рэдкай кнігі

Наведванне ДУА “Улукаўская дапаможная школа-інтэрнат”

06.12.2017 г. студэнты гр. БФ-11 наведалі ДУА “Улукаўская дапаможная школа-інтэрнат”. Падчас наведання студэнты пазнаёміліся з дзецьмі-сіротамі, правялі з імі некалькі гульняў, спявалі разам з імі, частавалі цукеркамі і пячэннем. Гэты дзень студэнтам запомніцца надоўга, бо гэтыя дзеці падаравалі ім столькі ўсмешак, радасці і цеплыні.

IMG_20171206_161445.jpg

IMG_20171206_161019.jpg

 

Подробнее: Наведванне ДУА “Улукаўская дапаможная школа-інтэрнат”

Традыцыйны круглы стол для валанцёраў

05.12.2017 г. студэнты гр. БФ-11 наведалі традыцыйны круглы стол для валанцёраў ГДУ імя Ф. Скарыны, які праходзіў у выставачнай зале нашага ўніверсітэта. На сустрэчы распявядалі аб валанцёрскім руху і яго стваральніках. Актыўныя ўдзельнікі валанцёрскага руху былі ўзнагароджаны граматамі.

2011 Выхаваўчая работа. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates