Міжнародны навуковы інтэрнэт-семінар
- Подробности
- Просмотров: 681
25 мая 2018 года студэнты 2 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці "Беларуская філалогія" (група БФ-21) прынялі ўдзел у Міжнародным навуковым вэбінары “Вопыт рэалізацыі сумесных расійска-беларускіх даследчых і палявых праектаў па этналінгвістыцы, фалькларыстыцы, анамастыцы: Бранск – Гомель – Смаленск – Віцебск – Магілёў”, які адбыўся ў чытальнай зале ГДУ імя Ф. Скарыны ў рамках Міжнароднага форуму русістаў “Камунікатыўныя пазіцыі рускай мовы ў славянскім паграніччы: двухмоўе і міжмоўная інтэрферэнцыя”, які праходзіў у Філіяле ФДБАУ ВА «Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка І.Г. Пятроўскага» в г. Навазыбкаве, у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны адбыўся вэбінар “Вопыт рэалізацыі сумесных расійска-беларускіх даследчых і палявых праектаў па этналінгвістыцы, фалькларыстыцы, анамастыцы: Бранск – Гомель – Смаленск – Віцебск – Магілёў”.
Фразеалагізмы як сродак пазнання культуры беларусаў
- Подробности
- Просмотров: 1133
Студэнты філалагічнага факультэта добра ведаюць, што засваенне пэўнай мовы мовы – гэта найперш авалодванне яе лексічнымі і фразеалагічнымі багаццямі. Ведаюць студэнты і тое, што авалодванне фразеалагічнымі адзінкамі патрабуе не толькі ведання іх структуры і семантыкі, стылістычнай дыферэнцыяцыі і адпаведнага месца і ролі ўжывання, але яшчэ і раскрыцця іх культурнай інфармацыі, як правіла, скрытай за адборам кампанентаў, створаным вобразам.
16 мая 2018 года прафесар кафедры беларускай мовы В. А. Ляшчынская з групай студэнтаў філалагічнага факультэта (гр. БФ-31) арганізавала і правяла чарговую гутарку-апытанне “Што я ведаю пра культуру свайго народа скрозь прызму фразеалагізмаў?” з мэтай выявіць веды і ўменні студэнтаў распазнаваць і характарызаваць фразеалагізмы беларускай мовы (значэнне, тып структуры, суаднесенасць /несуаднесенасць з часцінай мовы, стылістычную дыферэнцыяцыю і функцыянаванне ў маўленні), а яшчэ вызначыць “схаваную” ў вобразах, словах-кампанентах фразеалагізмаў культурную інфармацыю, сімвальнае значэнне, што даводзіць пра светабачанне, светаўспрыманне беларусаў, пра тыя правілы і нормы жыцця, тую станоўчую ці адмоўную ацэнку, якую даносяць фразеалагізмы.
Подробнее: Фразеалагізмы як сродак пазнання культуры беларусаў
У гонар ветэранаў
- Подробности
- Просмотров: 755
8 мая ў чытальнай зале галоўнага корпуса ГДУ імя Ф, Скарыны адбылося святочнае мерапрыемства ў гонар ветэранаў і ўдзельнікаў ВАВ. Студэнты 1 курса філалагічнага факультэта (сярод якіх была гр. БФ-11 (куратар Н.П. Цімашэнка)) падрыхтавалі канцэртную праграму, насычаную вершамі, песнямі і апавяданнямі.
Разам – за моцную і квітнеючую Беларусь!
- Подробности
- Просмотров: 706
3-4 мая ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы праходзіў рэспубліканскі грамадзянска-патрыятычны марафон «Разам – за моцную і квітнеючую Беларусь!», які сабраў у адным месцы каманды з 14 устаноў Беларусі. ГДУ на конкурсе прадстаўляла каманда студэнтаў розных факультэтаў універсітэта. Сярод іх быў студэнт гр. БФ-11 Яўгеній Пархоменка (куратар Н.П. Цімашэнка).
Да Дня Перамогі
- Подробности
- Просмотров: 683
07.05.2018 г. студэнты гр. БФ-11 (куратар Н.П. Цімашэнка) да Дня Вялікай Перамогі падрыхтавалі і выпусцілі святочны плакат, які быў размешчаны на філалагічным факультэце.