Суботнік-2017

17.11.2017 г. студэнты групы БФ-11 разам з выкладчыкам А.М. Ермаковай, дэканам А.М. Палуян, намеснікам дэкана В.М. Мельнікавай выйшлі на суботнік. За невялікі час студэнты ўбралі ўсё лісце  на вялікай тэрыторыі і зрабілі ўніверсітэцкую алею больш чыстай і прыгожай.

 

 

Наведванне Скарынаўскага кабінета




28.11.2017 г. студэнты-туркмены першага курса эканамічнага факультэта наведалі Скарынаўскі кабінет, які нядаўна быў адкрыты на філфаку. Дацэнт кафедры беларускай мовы А.М. Ермакова расказала ім аб ролі Францыска Скарыны ў развіцці беларускай культуры.

Святочная праграма для студэнтаў і выкладчыкаў




17.11.2017 г. – студэнты гр. БФ-11 разам з іншымі студэнтамі філалагічнага факультэта падрыхтавалі невялікую святочную праграму: раніцай яны сустракалі пры ўваходзе ў 1 корпус усіх студэнтаў і выкладчыкаў з шарамі, скрыняй з пажаданнямі. Усе атрымалі зарад пазітыву з самай раніцы на цэлы працоўны дзень.




Cустрэча з нашчадкамі Скарыны

16.11.2017 г. студэнты філалагічнага факультэта гр. БФ-11 сустрэліся з “нашчадкамі Скарыны” – вядомымі таленавітымі выпускнікамі нашага ўніверсітэта. У мерапрыемстве прынялі ўдзел пісьменнікі, журналісты, барды і іншыя аматары Слова (Н. Шклярава, А. Аксёнчык, С.Сыс і інш.). Некалькі студэнтаў адзначанай групы таксама чыталі вершы.

Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

Студэнты філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Беларуская філалогія” (група БФ-21) разам з выкладчыкам кафедры беларускай мовы Хазанавай К. Л. 13 лістапада2017 г. наведалі віртуальную выставу Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь “Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання”. Падчас віртуальнай экскурсіі студэнты пазнаёміліся з электроннымі рэсурсамі, прапанаванымі на інтэрнэт-партале Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь.

У экспазіцыі выставы ўключаны некалькі калекцый, сярод якіх кірылаўскія старадрукі


 

А таксама помнікі, надрукаваныя лацінкай.

 

Подробнее: Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

2011 Выхаваўчая работа. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates