Міжнародны дзень роднай мовы

 

Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
Гэта ластавак шчабятанне,
Звон світальных палескіх крыніц,
Сінь чабору, і барвы зарніц,
І буслінае клекатанне…  (Ніл Гілевіч)

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны ЮНЕСКА ў 1999 годзе па ініцыятыве Бангладэш. Менавіта 21 лютага 1952 года ў тагачасным Пакістане, усходняя частка якога стала пазней незалежнай дзяржавай Бангладэш, загінулі студэнты, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

У свеце налічваецца да 5 тысяч моў. Некаторыя ўжо мёртвыя, на асобных гавораць дзясяткі ці сотні людзей. Ёсць мовы, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. На жаль, у гэту катэгорыю трапіла і беларуская мова. І ад кожнага з нас сёння залежыць, ці будзе існаваць жывая беларуская мова – нацыянальная мова Рэспублікі Беларусь і адна з дзяржаўных моў нашай  краіны.

Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй жывуць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей.

21 лютага 2017 года мы вырашылі праверыць свае веды па беларускай мове – напісаць дыктант у межах акцыі “Усеагульны дыктант”, арганізаванай кафедрай беларускай мовы філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны. У аўдыторыі 2-16 прысутнічалі студэнты 3 і 4 курсаў спецыяльнасці “Лясная гаспадарка”. Сваіх выхаванцаў падтрымалі выкладчыкі біялагічнага факультэта: загадчык кафедры лесагаспадарчых дысцыплін Лазарава М.С. (якая, дарэчы, адукацыю атрымала ў Расіі і беларускую не вывучала, але не спалохалася “цяжкасцей”),  старшы выкладчык гэтай жа кафедры Клімовіч Л.К. і намеснік дэкана па вучэбнай рабоце Галіноўскі М. Г. Тэкст чытала аўтар гэтых радкоў.

Мы ўдзячны ўсім, хто праявіў цікавасць да роднага Слова і жаданне праверыць сваю пісьменнасць на роднай мове.

Ніжэй публікуюцца вынікі – шыфр і колькасць памылак (першая лічба – арфаграфічныя памылкі, другая – пунктуацыйныя):

шыфр

колькасць памылак

шыфр

колькасць памылак

21-02-1

3/4

21-02-12

3/3

21-02-2

5/5

21-02-13

4/5

21-02-3

3/2

21-02-14

7/6

21-02-4

1/0

21-02-15

0/3

21-02-5

1/2

21-02-16

6/4

21-02-6

1/3

21-02-17

1/1

21-02-7

1/5

21-02-18

5/4

21-02-8

2/4

21-02-19

6/5

21-02-9

0/2

21-02-20

5/4

21-02-10

4/0

21-02-21

5/3

21-02-11

3/1

21-02-22

3/3

 

Алена Палуян, дацэнт кафедры

 беларускай культуры і фалькларыстыкі

філалагічнага факультэта

 

 








2011 Міжнародны дзень роднай мовы. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates