Міжнародны дзень роднай мовы
Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
Гэта ластавак шчабятанне,
Звон світальных палескіх крыніц,
Сінь чабору, і барвы зарніц,
І буслінае клекатанне… (Ніл Гілевіч)
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны ЮНЕСКА ў 1999 годзе па ініцыятыве Бангладэш. Менавіта 21 лютага 1952 года ў тагачасным Пакістане, усходняя частка якога стала пазней незалежнай дзяржавай Бангладэш, загінулі студэнты, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.
У свеце налічваецца да 5 тысяч моў. Некаторыя ўжо мёртвыя, на асобных гавораць дзясяткі ці сотні людзей. Ёсць мовы, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. На жаль, у гэту катэгорыю трапіла і беларуская мова. І ад кожнага з нас сёння залежыць, ці будзе існаваць жывая беларуская мова – нацыянальная мова Рэспублікі Беларусь і адна з дзяржаўных моў нашай краіны.
Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй жывуць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей.
21 лютага 2017 года мы вырашылі праверыць свае веды па беларускай мове – напісаць дыктант у межах акцыі “Усеагульны дыктант”, арганізаванай кафедрай беларускай мовы філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны. У аўдыторыі 2-16 прысутнічалі студэнты 3 і 4 курсаў спецыяльнасці “Лясная гаспадарка”. Сваіх выхаванцаў падтрымалі выкладчыкі біялагічнага факультэта: загадчык кафедры лесагаспадарчых дысцыплін Лазарава М.С. (якая, дарэчы, адукацыю атрымала ў Расіі і беларускую не вывучала, але не спалохалася “цяжкасцей”), старшы выкладчык гэтай жа кафедры Клімовіч Л.К. і намеснік дэкана па вучэбнай рабоце Галіноўскі М. Г. Тэкст чытала аўтар гэтых радкоў.
Мы ўдзячны ўсім, хто праявіў цікавасць да роднага Слова і жаданне праверыць сваю пісьменнасць на роднай мове.
Ніжэй публікуюцца вынікі – шыфр і колькасць памылак (першая лічба – арфаграфічныя памылкі, другая – пунктуацыйныя):
шыфр |
колькасць памылак |
шыфр |
колькасць памылак |
21-02-1 |
3/4 |
21-02-12 |
3/3 |
21-02-2 |
5/5 |
21-02-13 |
4/5 |
21-02-3 |
3/2 |
21-02-14 |
7/6 |
21-02-4 |
1/0 |
21-02-15 |
0/3 |
21-02-5 |
1/2 |
21-02-16 |
6/4 |
21-02-6 |
1/3 |
21-02-17 |
1/1 |
21-02-7 |
1/5 |
21-02-18 |
5/4 |
21-02-8 |
2/4 |
21-02-19 |
6/5 |
21-02-9 |
0/2 |
21-02-20 |
5/4 |
21-02-10 |
4/0 |
21-02-21 |
5/3 |
21-02-11 |
3/1 |
21-02-22 |
3/3 |
Алена Палуян, дацэнт кафедры
беларускай культуры і фалькларыстыкі
філалагічнага факультэта