Сустрэча з Яўгенам Уладзіміравічам Свістовым

Сёння, 14 красавіка, да студэнтаў філалагічнага факультэта быў запрошаны Яўген Уладзіміравіч Свістоў – фалькларыст, этнограф, паэт і краявед з г. Бранска.

Ён займаецца даследаваннем міфалогіі на тэрыторыях Расіі, Украіны і Беларусі.

Яўген Уладзіміравіч вельмі захоплены сваёй работай. Цікавасць яго да Беларусі – не выпадковая. Міфалагічныя ўяўленні беларусаў змяняліся з цягам часу пад уплывам розных гістарычных умоў. Міфалогіі таксама належыць значнае месца ў літаратуры.

Сам Яўген Уладзіміравіч піша вершы на розныя вольныя тэмы, але праблемы палітыкі ў сваёй творчасці ён не кранае. Напісаннем вершаў творчасць фалькларыста не абмяжоўваецца: Яўген Уладзіміравіч піша і вывучае дзённікавую творчасць. На яго думку, дзённік “з’яўляецца значнай крыніцай інфармацыі”.

Да асабістых даследаванняў Яўгена Уладзіміравіча можна аднесці назіранне за сучаснай культурай маўлення. Навуковец упэўнены, што “кожнае наступнае пакаленне абірае сваю асабістую мову для зносін”.

Даследаванне Яўген Уладзіміравіч будзе праводзіць зноў і зноў, таму што тое, “што ёсць у мове сёння, заўтра можа зусім знікнуць”. 

Сівакова Вольга

БФ-11








2011 Сустрэча з Яўгенам Уладзіміравічам Свістовым. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates