Міжкультурны дыялог славянскіх народаў

                                                                                 

25-26 кастрычніка 2017 года выкладчыкі кафедры беларускай мовы прынялі ўдзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Русский язык как основа межкультурного диалога славянских народов на территориях приграничных с Россией государств” у г. Навазыбкаве. 

Гомельшчына размяшчаецца ў самым цэнтры ўсходнеславянскай сукупнасці – на мяжы з Расіяй і Украінай. З народамі гэтых краін нас аб’ядноўвае агульная гісторыя, блізкая матэрыяльная і духоўная культура. Расійска-беларускае памежжа – унікальны рэгіён з адметнай гісторыяй, этнічнымі, культурнымі і моўнымі асаблівасцямі.

Калектыў філалагічнага факультэта нашага ўніверсітэта, які на працягу многіх год займаецца вывучэннем традыцыйнай усходнепалескай культуры, мае даўнія і трывалыя сувязі з вучонымі Расіі. У свой час былі падпісаны дагаворы аб творчым супрацоўніцтве з Бранскім дзяржаўным універсітэтам імя акад. І.Г. Пятроўскага і Філіялам Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя акад. І.Г. Пятроўскага ў г. Навазыбкаве. Па ініцыятыве групы выкладчыкаў філалагічнага факультэта Філіяла Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя акад. І.Г. Пятроўскага ў г. Навазыбкаве на чале з доктарам філалагічных навук прафесарам Старадубец Святланай Мікалаеўнай і пры фінансавай падтрымцы РГНФ і БРФФД на працягу многіх гадоў выконваюцца сумесныя навукова-даследчыя расійска-беларускія праекты. Пры распрацоўцы расійска-беларускіх праектаў праводзяцца сумесныя экспедыцыі на памежнай тэрыторыі Расіі і Беларусі.

 

SAM_2525.jpg

SAM_2489.jpg

Нашы вучоныя прымалі і прымаюць актыўны ўдзел у Міжнародных канферэнцыях, якія праводзяць Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акад. І.Г. Пятроўскага і Філіял Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя акад. І.Г. Пятроўскага ў г. Навазыбкаве. Вучоныя гэтых устаноў адукацыі таксама ўдзельнічаюць у правядзенні Міжнародных канферэнцый нашага факультэта, выданні зборнікаў артыкулаў па матэрыялах канферэнцый.

SAM_6684.JPG

25-26 кастрычніка 2017 года ў чарговы раз выкладчыкі кафедры беларускай мовы прынялі ўдзел у правядзенні Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Русский язык как основа межкультурного диалога славянских народов на территориях приграничных с Россией государств” у г. Навазыбкаве.

IMG_7372.JPG

IMG_7396.JPG

DSC01048.jpg

Свае артыкулы ў зборніку навуковых дакладаў удзельнікаў Міжнароднай канферэнцыі апублікавалі:

  • Воінава А.М. "Намінацыі сакральных прадметаў у вясельным абрадзе Гомельскага рэгіёна";
  • Мінакова Л.М. "Русскоязычная лексика как один из источников технической терминологии белорусского языка";
  • Станкевіч А.А. "Исследование духовного наследия восточнославянских народов как одна из форм развития интеграционных процессов в сфере науки в приграничном пространстве России и Белоруссии";
  • Хазанава К.Л. "Міжмоўная інтэрферэнцыя ў міфонімах Гомельска-Бранскага пагранічча".

Вынікі вывучэння канцэптасферы традыцыйнай народнай культуры Усходняга Палесся маюць вялікае ідэйна-патрыятычнае, выхаваўчае, вучэбна-адукацыйнае, краязнаўчае і пазнавальнае значэнне.

 

                                                      

2011 Міжкультурны дыялог славянскіх народаў. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates