Аб міжнародным навуковым супрацоўніцтве кафедры беларускай мовы
У 2017 г. выкладчыкі кафедры беларускай мовы выконвалі міжнародныя навуковыя расійска-беларускія праекты, фінансаваныя па лініі РГНФ-БРФФД:
- “Этнаграфічныя і культуралагічныя асаблівасці абрадавага фальклору Бранска-Гомельскага пагранічча”;
- “Міфалагічныя апавяданні Бранска-Гомельскага пагранічча: этналінгвістычнае лексікаграфічнае даследаванне”
Даследаванні адбываліся ў рамках расійска-беларускага навукова-даследчага праекта сумесна з філіялам ФДБФУ ВПА “Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка І.Г. Пятроўскага” ў г. Навазыбкаве – навуковыя кіраўнікі – д.ф.н. прафесар А.А. Станкевіч (ГДУ імя Ф. Скарыны), д.ф.н. прафесар С.М. Старадубец (ФДБФУ ВПА “Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка І.Г. Пятроўскага” ў г. Навазыбкаве).
Кафедра беларуская мовы разам з выкладчыкамі кафедры замежнай літаратуры Мелітопальскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ў маі 2017 года правяла Міжнародны навукова-метадычны семінар «Інавацыйная прастора філолага: рэаліі і перспектывы».
Выкладчыкі кафедры беларускай мовы прымалі актыўны ўдзел у міжнародных навуковых канферэнцыях, што праводзіліся у Расіі і Украіне.
У Міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі «Граматичнï читання – ІХ» (г. Вінніца, Украина, 25-26 красавіка 2017 г.) і ў VІІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лексико-грамматические инновации в современных славянских языках» (г. Днепропетровск, Украина, 06-07 красавіка 2017 г.) прымала ўдзел Ляшчынская В. А.
23-25 мая 2017 года Ляшчынская В. А. удзельнічала ў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Славянский мир: духовные традиции и словесность», прысвечанай 300-годдзю А.П. Сумарокава і 200-годдзю А.К. Талстога ў рамках Дзён славянскай пісьменнасці і культуры (г. Тамбоў, Расійская Федэрацыя).
У “ХXVІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Язык и культура» имени Сергея Бураго” ў Інстытуце філалогіі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі 25-27 чэрвеня 2017 года ў г. Кіеў удзельнічалі Ермакова А.М., Станкевіч А.А., Хазанава К.Л., Чарнышова А.М.
10-11 кастрычніка 2017 года ў філіяле ФДБАУВА «Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя академика І.Г. Пятроўскага» в г. Навазыбкаў адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Актуальные проблемы российской провинции: вызовы современности», навуковы ўдзел у якой прынялі Хазанава К. Л. і Цімашэнка Н.П.
25-26 кастрычніка 2017 года выкладчыкі кафедры беларускай мовы (Воінава А.М., Мінакова Л.М., Станкевіч А.А., Хазанава К.Л.) прынялі ўдзел у правядзенні Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Русский язык как основа межкультурного диалога славянских народов на территориях приграничных с Россией государств” у г. Навазыбкаве.
Станкевіч А.А. з’яўляецца членам рэдкалегіі штогодніка “Одеські етнографічні читання” Адэскага нацыянальнага ўніверсітэта імя І. Мечнікава, Україна. Лещинская О.А. з’яўляецца членам рэдкалегіі часопіса «Вісник Дніпропетровського університету».
У ІV Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Мир языка – мир в языке» (26-27 кастрычніка 2017, г. Кіев, Нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя М.П. Драгаманава прынялі ўдзел Ляшчынская В. А. і Шведава З.У.
У V Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Українська мова серед інших слов’янськиіх: етнологічні та граматичні параметри» (09-10 лістапада 2017 года, г. Крывы Рог, Украіна) прагучалі даклады Ляшчынскай В. А. і Шведавай З.У.