Міжнародны навуковы вэбінар

Сумесныя навукова-даследчыя праекты кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны з філіялам Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта  ў г. Навазыбкаў (Расійская Федэрацыя ) ужо плённа працягваюцца некалькі гадоў. Розная тэматыка даследаванняў арганічна ўваходзіць у вялікі накірунак сацыяльна-грамадскіх навук і прысвечана выяўленню і характарыстыцы складнікаў, уласцівасцей духоўнай і матэрыяльнай культуры на пагранічных тэрыторыях. А рэгіён Гомельска-Бранскага пагранічча трывала захоўвае надзвычай цікавую і разнастайную, а таксама актыўна функцыянальную спадчыну духоўных і матэрыяльных традыцый.

25 мая 2018 года ў рамках Міжнароднага форуму русістаў “Камунікатыўныя пазіцыі рускай мовы ў славянскім паграніччы: двухмоўе і міжмоўная інтэрферэнцыя”, які праходзіў у Філіяле ФДБАУ ВА «Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка І.Г. Пятроўскага» в г. Навазыбкаве, у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны адбыўся вэбінар “Вопыт рэалізацыі сумесных расійска-беларускіх даследчых і палявых праектаў па этналінгвістыцы, фалькларыстыцы, анамастыцы: Бранск – Гомель – Смаленск – Віцебск – Магілёў”.     

На вэбінары былі прадстаўлены чатыры тэхналагічныя пляцоўкі:

-         “Фальклор і мова Бранска-Гомельскага пагранічча” – навуковы кіраўнік – прафесар д.ф.н. Старадубец С. Н. (Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка І.Г. Пятроўскага);

-         “Асаблівасці матэрыяльнай і духоўнай культуры расійска-беларускага пагранічча: з вопыту навуковых даследаванняў” – навуковы кіраўнік – прафесар д.ф.н. Станкевіч А.А. (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны);

-         “Адлюстраванне моўных кантаўктаў ў анамастыцы прыгранічча” – навуковы кіраўнік – прафесар д.ф.н. Мезенка А.М. (Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава);

-         “Слоўнік магілёўска-смаленскіх пагранічных гаворак” – навуковы кіраўнік – к.ф.н. дацэнт Шапавалава Л.І. (Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. Куляшова).

 


Навуковы форум адкрыў арганізатар і інцыятар вэбінару – Філіял ФДБАУ ВА «Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка І.Г. Пятроўскага» в г. Навазыбкаве. Дацэнт кафедры сацыяльна-эканамічных і гуманітарных дысцыплін гэтай навучальнай установы к.ф.н. дацэнт Прончанка Сяргей Міхайлавіч распачаў сустрэчу навукоўцаў аповедам пра сумесныя расійска-беларускія навукова-даследчыя праекты, якія выконваюцца ў Філіяле ФДБАУ ВА «Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка І.Г. Пятроўскага» в г. Навазыбкаве.

 

Працягнулі анлайн-пасяджэнне навукоўцы ГДУ імя Ф. Скарыны. Навуковы кіраўнік шматлікіх беларуска-расійскіх навукова-даследчых праектаў д.ф.н. прафесар кафедры беларускай мовы Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч падзялілася вопытам сумеснай навукова-даследчай працы беларускіх і расійскіх філолагаў і этнографаў.

Пра сумесную навукова-метадычную дзейнасць ГДУ імя Ф. Скарыны і Філіяла ФДБАУ ВА «Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка І.Г. Пятроўскага» в г. Навазыбкаве гаварыла дэкан філалагічнага факультэта к.ф.н. дацэнт Алена Мікалаеўна Палуян.

Загадчык кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны к.ф.н. дацэнт Алена Мікалаеўна Воінава нагадала ўдзельнікам форуму пра важнасць правядзення сумесных навуковых канферэнцый і запрасіла ўдзельнікаў інтэрнэт-семінара да ўдзелу ў навуковых канферэнцыях, якія ладзіць кафедра.


Сваімі ўражаннямі ад выканання беларуска-расійскіх навуковых праектаў, а таксама вынікамі даследаванняў гаворак, фальклору, міфалогіі тэрыторыі Гомельска-Бранскага пагранічча падзяліліся выканаўцы беларуска-расійскіх навукова-даследчых праектаў д.ф.н. прафесар Валянціна Станіславаўна Новак, к.ф.н. дацэнт кафедры беларускай мовы Кацярына Львоўна Хазанава, к.ф.н. дацэнт кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Алена Аляксандраўна Кастрыца.

Доўгатэрміновыя беларуска-рускае моўнае ўзаемадзеянне сфарміравала на тэрыторыі Гомельска-Бранскага пагранічча лінгвістычныя асаблівасці, якія адрозніваюць гаворкі даследаванай тэрыторыі ад гаворак іншых мясцовасцей Беларусі. Гэтыя асаблівасці надзвычай яскрава выяўляюцца ў разнастайных жанрах фальклору, зафіксаванага ў дадзеным рэгіёне. Міжмоўнае ўзаемадзеянне адлюстроўваецца таксама і ў міфалагічнай прозе, выяўленай у раёнах Гомельска-Бранскага пагранічча.

Багацце мовы, фальклору і міфалогіі названага арэала прапануе дастатковы матэрыял для будучых навуковых даследаванняў, што стварае перспектывы далейшых сумесных даследаванняў.                                             

 

2011 Міжнародны навуковы вэбінар. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates