Традыцыйныя навуковыя сустрэчы
21 мая 2021 года ўстанова адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”, Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў пры ГДУ імя Ф. Скарыны і кафедра беларускай мовы праводзіла Міжнародную навуковую канферэнцыю “Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблема вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час”.
У канферэнцыі прынялі ўдзел навукоўцы Беларусі, Украіны, Расіі.
Асноўнае кола навуковых пытанняў форуму сталі:
Археалогія. Этнаграфія. Гісторыя Усходняга Палесся.
Традыцыйнае народнае мастацтва. Дойлідства. Жывапіс. Іканапіс. Кнігадрукаванне
Народныя звычаі і абрады. Фальклор. Народная кніжна-літаратурная культура Усходняга Палесся.
Стылістыка.
Гісторыя мовы. Этымалогія. Лексікалогія. Словаўтварэнне.
Дыялекталогія.
Этналінгвістыка.
Мастацкая літаратура.
У гэтым годзе канферэнцыя адбывалася ўжо ў сёмы раз. Адметнасцю сённяшняй навуковай сустрэчы стаў анлайн-фармат. Замежныя ўдзельнікі канферэнцыі мелі магчымасць сустрэцца з беларускімі калегамі праз інфармацыйна-камп'ютарныя тэхналогіі.
Адкрыла канферэнцыю і прывітала ўдзельнікаў загдачык кафедры беларускай мовы к.ф.н. дацэнт Алена Мікалаеўна Воінава.