Аб творчым супрацоўніцтве з філіялам Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя І.Г. Пятроўскага ў г. Навазыбкаве

Лінгвакультурная прастора Гомельска-Бранскага памежжа, якая захоўвае многія асаблівасці ўсходнеславянскай культуры і з’яўляецца адным з самых цікавых у этнакультурных адносінах рэгіёнаў славянскага свету, дзе найбольш поўна пряўляюцца архаічныя элементы духоўнай спадчыны блізкароднасных народаў, выклікае вялікую цікавасць даследчыкаў. Актыўна даследуецца тэрыторыя расійска-беларускага памежжа і вучонымі нашага ўніверсітэта. У выкладчыкаў нашай кафедры маюцца сталыя і працяглыя творчыя сувчзі з калектывам філіяла Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя І.Г. Пятроўскага ў г. Навазыбкаве. Гэтыя сувязі падмацоўваюцца падпісаным у2010 гдагаворам аб супрацоўніцтве паміж філіялам і нашай кафедрай.

 

Члены нашай кафедры рэгулярна ўдзельнічаюць у Міжнародных навуковых канферэнцыях, прысвечаных вывучэнню традыцыйнай народнай культуры на расійска-беларускім памежжы, якія штогод праводзяцца калектывам супрацоўнікаў філіяла Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя І.Г. Пятроўскага ў г. Навазыбкаве. У2014 г. такая канферэнцыя была прысвечана памяці прафесара П.А. Растаргуева, вядомага даследчыка-славіста. У сваю чаргу выкладчыкі філіяла прымаюць удзел у нашых Міжнародных навуковых канферэнцыях “Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся”, “Святло Скарынавых ідэй”, праблемнае поле якіх у многім супадае з праблематыкай канферэнцый у Навазыбкаве.

Акрамя таго, неаднаразова выкладчыкамі нашай кафедры і філіяла БДУ ў Навазыбкаве выконваліся сумесныя расійска-беларускія навукова-даследчыя праекты, фінансаваныя РГНФ і БРФФД, у тым ліку па тэме: “Традиционный фольклор на территории брянско-гомельского пограничья в условиях социально-экономических и экологических преобразований в славянских государствах: фольклорно-этнолингвистическое исследование” (Г06Р-007),  “Асаблівасці традыцыйнага жылля на тэрыторыі расійска-беларускага памежжа: этнаграфічны і лінгвакультуралагічны аспекты” (Г12Р-030) (навуковыя кіраўнікі з беларускага боку – Станкевіч А.А., з расійскага – Старадубец С.М.) . У гэтым годзе быў пададзены на Конкус сумесны праект на тэму “Этнографические и лингвокультурологические особенности обрядового фольклора брянско-гомельского пограничья”.

Выканаўцы сумесных праектаў удзельнічалі ў дыялекталагічных экспедыяцыях у населеных пунктах Навазыбкаўскага раёна Бранскай вобласці.

Адным з відаў творчага супрацоўніцтва з’яўляецца ўзаемнае рэцэнзаванне навуковых прац і напісанне водгукаў на аўтарэфераты дысертацый.

Падрыхтавала д.ф.н., прафесар  А.А. Станкевіч


Удзельнікі Міжнароднай канферэнцыі  “Российско-Белорусско-Укринское пограничье” г. Навазыбкаў, 2014 г.




Матэрыялы канферэнцый, выдадзеныя ў г. Навазыбкаве.

 


Выступленне на канферэнцыі ў г. Навазыбкаве, 2014 г.


Удзельнікі Міжнароднай канферэнцыі “Святло Скарынавых ідэй”, Гомель, 2014 г.

 


Прафесар філіяла БДУ С.М. Старадубец і дэкан філалагічнага факультэта ГДУ У.А. Бобрык.


2011 Аб творчым супрацоўніцтве з філіялам Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя І.Г. Пятроўскага ў г. Навазыбкаве. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates