Аз, букі, ведзі. Глаголь – дабро




4 красавіка 2017 г. студэнты 3 курса біялагічнага факультэта спецыяльнасці “Лясная гаспадарка” разам з дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі А.М. Палуян наведалі філіял Веткаўскага музея народнай творчасці.

У час экскурсіі студэнты пазнаёміліся з кніжнай культурай і кніжным мастацвам Веткаўскага рэгіёна, а таксама з асаблівасцямі навучання грамаце ў стараабрадніцкім асяродку Веткаўшчыны. Даведаліся, што стараабрадцы практычна не мелі магчымасці адчыняць свае афіцыйныя школы, таму навучанне грамаце ажыццяўлялася праз сям’ю, царкву і манастыры. На выставе прадстаўлены ўнікальныя матэрыялы – пропісі ХVІІІ ст., копіі дакументаў ХІХ ст., звязаныя з праблемай навучання, кнігі ХVІІ – ХІХ ст., па якіх вучыліся грамаце, падручнікі ХХ ст. і мноства іншых дакументаў.

У наступнай зале наведвальнікі пазнаёміліся з майстэрствам вырабу акладаў на іконы, з асаблівасцямі тых ці іншых ікон (“Никола отвратный”, “Умягчение злых сердец”).

Зала “Жывое рамяство” далучыла нас да традыцый народнага беларускага ткацтва. Мы даведаліся пра прынцыпы работы ткацкіх станкоў і самапрадак, пазнаёміліся з асаблівасцямі жаночых касцюмаў вёскі Неглюбка.



 

 

2011 Аз, букі, ведзі. Глаголь – дабро. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates