Вяселле на Гомельшчыне



16 мая ў чытальнай зале Славянскай бібліятэкі-філіяла адбылося фальклорнае мерапрыемства – “Вяселле на Гомельшчыне”, якое было запланавана для цыкла “Абрады славянскага люду”.

Падрыхтавалі сцэнізацыю вясельнага абраду студэнты і філалагічнага, і біялагічнага факультэтаў пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі, доктара філалагічных навук, прафесара Валянціны Станіславаўны Новак. Гледачы былі ўдзячны студэнтам за іх шчырае імкненне данесці да аўдыторыі звесткі пра колішнія абрады і звычаі, інфармацыю пра якія агучвалі тыя студэнты, якія былі абраны на ролю вядучых. Яны падрабязна ахарактарызавалі мясцовыя асаблівасці вясельнай абраднасці розных раёнаў Гомельскай вобласці, а іншыя ўдзельнікі мерапрыемства прадставілі ў тэатралізаванай форме асобныя фрагменты вяселля, у прыватнасці звязаныя з радай у хаце жаніха, са сватаннем, караваем.

Было цікава і весела, бо студэнты не толькі спявалі песні, але і дэманстравалі народныя танцы, якія мелі месца на вяселлі, дзялілі каравай і агучвалі жартоўныя пажаданні.

 

 

 





2011 Вяселле на Гомельшчыне. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates