“Кар’ера доктара Рауса”
31 кастрычніка студэнты фізічнага факультэта групы П-13, матэматычнага фаультэта ПМ-11, біялагічнага факультэта ЛХ-11 і гістарычнага факультэта М-11 разам з выкладчыкамі Багамольнікавай Н.А., Панковай Н.М., Новак В.С. наведалі спектакль Мінскага тэатра беларускай драматургіі па п'есе Віктара Марціновіча “Кар’ера доктара Рауса”.
Людзi, якiя нарадзiлiся раней сваёй эпохi. Што мы ведаем пра iх? Сухія гістарычныя факты, даты і лічбы, партрэты ў падручніках. Мы наўрад ці задумваемся аб тым, як такія людзі жылі, што адчувалі, як да іх ставіліся навакольныя i чаго iм каштавала апантанасць сваімі ідэямі, якая змяняла жыццё ўсяго чалавецтва. Кар'ера доктара Рауса – гісторыя чалавека, якi нарадзiўся значна раней сваёй эпохi. І імя яго – Францыск Скарына.
Пастаноўка спектакля на беларускай мове, выдатная ігра акцёраў тэатра пакінулі незабыўнае ўражанне ў гледачоў.