Спектакль «Кар’ера доктара Рауса»



Студэнты групы МС-13 гістарычнага факультэта 31 кастрычніка 2017 года наведалі Гарадскі цэнтр культуры, у якім праглядзелі спектакль «Кар’ера доктара Рауса» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Спектакль пастаўлены мастацкім кіраўніком тэатра Аляксандрам Гарцуевым па п’есе Віктара Марціновіча. «Кар’ера доктара Рауса» расказвае пра гісторыю жыцця Францыска Скарыны. Паказвае яго як чалавека, які нарадзіўся раней свайго часу. П'еса Віктара Марціновіча прымала ўдзел у конкурсе па стварэнні твораў для драматычнага тэатра «Францыск Скарына і сучаснасць», прысвечанага 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, дзе атрымала дыплом першай ступені ў намінацыі «Сучасная п'еса».  

У спектаклі Скарына паўстае чалавекам, які належыць свету, а не адной краіне ці этнічнай групе. Гэтая пастаноўка хутчэй не пра яго самога, а пра чалавека іншадумца, які глядзіць наперад, жыве сваімі ідэямі і імкненнямі, і таму знаходзіцца нібы па-за часу і ў пастаянным канфлікце з навакольнай рэчаіснасцю. Спектакль прымусіў задумацца аб праблемах чалавека, якога ніхто не разумее. І гэтыя праблемы датычацца зусім не нашага далёкага мінулага, але і сучаснасці сёння. Дзякуючы Валянціне Станіславаўне Новак, доктару філалагічных навук, наша група атрымала магчымасць наведаць спектакль «Кар’ера доктара Рауса».

 

Прымачова Ю. М.

2011 Спектакль «Кар’ера доктара Рауса». Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates