“Грані творчасці”
22 кастрычніка студэнты групы А-17 разам з дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі А.А. Кастрыцай наведалі выставачную залу ГДУ, дзе была наладжана экспазіцыя, прысвечаная 500-годдзю Францыска Скарыны. Замежныя студэнты атрымалі цікавую інфармацыю пра беларускага першадрукара, а таксама паглядзелі творчыя праекты студэнтаў, прысвечаныя кнізе.