“Жывое рамяство”
Мы, студэнты групы ПС-11, пад кіраўніцтвам д.ф.н., прафесара В.С. Новак наведалі філіял Веткаўскага музея народнай творчасці ў горадзе Гомелі.
У філіяле Веткаўскага музея праходзяць тэматычныя выставы і працуе клуб "Параскева". Тут сабрана ўнікальная экспазіцыя, прысвечаная вытокам стараабрадніцтва і гісторыі беларускіх традыцый. Экспазіцыі фарміруюцца з фондаў Веткаўскага музея.
Мы пазнаёміліся з экспанатамі ўсіх чатырох залаў. Асабліва нам спадабалася інфармацыя экскурсавода пра тэхналогіі старадаўняга ткацтва.
Пасля наведвання музея ў нас засталіся вельмі прыемныя ўражанні. Была праведзена цікавая экскурсія, падчас якой мы пазнаёміліся з такой з'явай, як стараабрадніцтва, убачылі шматлікія карціны, абразы, кнігі. Нам вельмі спадабаўся музей, мы раім яго наведаць кожнаму.
Студэнты гр.ПС-11