“Міфалагічныя ўяўленні ў вясельнай абраднасці беларусаў”



З 23 па 26 лістапада 2017 года  ў г. Андорф (Аўстрыя) адбылася 14-ая Еўрапейская міжнародная канферэнцыя па народнай творчасці “Фальклор і сусветная культура ў сучаснай  Еўропе”, якая сабрала прадстаўнікой розных краін свету: Італіі, Польшчы, Аўстрыі, Арменіі, Латвіі, Расіі, Украіны і інш. Ад Беларусі наш універсітээт прадстаўлялі доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Валянціна Станіславаўна Новак і выкладчык кафедры тэорыі і практыкі англійскай мовы, аспірант БДУ Кацярына Валер’еўна Паборцава.

В.С. Новак, член Міжнароднай Арганізацыі па фальклоры, выступіла на пленарным пасяджэнні на нямецкай       мове  з дакладам  “Міфалагічныя ўяўленні ў вясельнай абраднасці беларусаў”.

На канферэнцыі К.В. Паборцава выступала ў якасці перакладчыка на англійскую мову для навукоўцаў з розных краін свету.

Падчас работы форума праводзіліся  кансультацыі па навуковым супрацоўніцтве. Арганізатарамі канферэнцыі была прапанавана культурная праграма, сустрэчы са знакамітымі людзьмі. Форум пакінуў вельмі прыемныя ўражанні.











2011 “Міфалагічныя ўяўленні ў вясельнай абраднасці беларусаў”. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates