“Запальваем зоркі”



23 лістапада мы, студэнты групы ФК-11 разам з дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі С.А. Вяргеенка, былі на спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы сярод дзяцей малодшага ўзросту, якія праходзілі ў гомельскім палацы лёгкай атлетыкі. Спаборніцтвы былі прысвечаны памяці Мікалая Іванавіча Кірава. Вельмі цікава назіраць за хлопчыкамі і дзяўчынамi. Кожны з іх імкнецца стаць лепшым у сваёй дысцыпліне, бо для каго-небудзь з iх, магчыма, гэтая перамога стане першай у яго спартыўным жыццi. Асаблівае задавальненне ад прагляду дастаўляе той факт, што цяперашняе пакаленне дзетак, якое расце ў эру развіцця тэхналогій, усё яшчэ знаходзiць час для заняткаў спортам. Нават такія маленькія спаборніцтвы, магчыма, запальваюць зоркі. Кожны з іх можа дасягнуць вялікіх вынікаў i, можа быць, у далейшым будуць неаднаразова праводзіцца спаборніцтвы ў гонар гэтых, цяпер яшчэ маленькіх, хлопчыкаў і дзяўчынак. Нам вельмi спадабалiся гэтыя спаборнiцтвы.



2011 “Запальваем зоркі”. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates