Знаёмімся з Палацам
7 декабря мы, студэнты групы ФК-11 разам з дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі С.А. Вяргеенка наведалі выставу ў палацы Румянцавых і Паскевічаў. Нам выдалі аўдыягіда з падрабязнай інфармацыяй аб кожным з выстаўленых экспанатаў. Падыходзячы да экспаната і націскаючы на адпаведную кнопку аўдыёгiда, можна было атрымаць поўную інфармацыю. На экскурсіі можна было даведацца пра поўную гісторыю палацава-паркавага ансамбля, пачынаючы з першага ўладальніка і заканчваючы сённяшнім днём. У праграму экскурсіі ўваходзілі апавяданні пра тое, як ўпрыгожваліся розныя пакоі ў розныя перыяды гісторыі, якія прадметы абавязкова знаходзіліся там, што розныя гаспадары маёнтка прыўнеслi ў яго ўладкаванне, таксама апавядалася пра тое, як мяняліся гаспадары маёнтка. Там былі i макеты будынкаў. Некаторыя з іх так і не захаваліся да нашых дзён. Але больш за ўсё нас ўразіла экспазіцыя ў выглядзе макета горада Гомеля разам з палацава-паркавым ансамблем 19 стагоддзя. Гэта была вельмі цікавая і пазнавальная выстава.