Далучыліся да традыцый


16 лютага студэнты 3 курса біялагічнага факультэта спецыяльнасці “Лясная гаспадарка” разам з дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі А.М. Палуян наведалі выставу “Маркаўскаму роду няма пераводу”, якая размешчана ў выставачнай зале галоўнага корпуса ўніверсітэта. Студэнты пазнаёміліся з гісторыяй стварэння калекцыі, атрымалі звесткі пра традыцыйную беларускую культуру, на ўласныя вочы пабачылі набожнікі, маляваныя дываны, народныя музычныя інструменты, гліняны і драўляны  посуд, інструменты, якія выкарыстоўвалі для апрацоўкі дрэва. Цікавасць выклікалі і дэталі традыцыйнага народнага касцюма – мужчынскага і жаночага, асаблівасці беларускай вышыўкі.




2011 Далучыліся да традыцый. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates