Экспазіцыя “Маркаўскаму роду няма пераводу”


9 лютага студэнты групы БФ-21 разам з дэканам філалагічнага факультэта, дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі А.М. Палуян наведалі выставачную залу нашага ўніверсітэта, дзе прайшло адкрыццё незвычайнай экспазіцыі “Маркаўскаму роду няма пераводу”. Захавальнікі каштоўнай спадчыны нашых прадзедаў – брат і сястра Віктар і Вольга Шыпковы. Вольга — студэнтка трэцяга курса факультэта псіхалогіі і педагогікі ГДУ імя Ф. Скарыны — на працягу дзесяці гадоў шукалі і збіралі па крупіцах цэнныя экспанаты.

Усе прысутныя мелі магчымасць не толькі пабачыць побытавыя рэчы сялян, драўляны і чыгунны посуд, разнастайныя прылады працы, тканыя посцілкі, ручнікі ды набожнікі, ільняныя касцюмы з вышыванкамі, але і акунуцца ў непаўторную самабытную беларускую культуру.

Студэнты нашага факультэта з задавальненнем прынялі ўдзел у майстар-класе па народнаму беларускаму танцу.






 

2011 Экспазіцыя “Маркаўскаму роду няма пераводу”. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates